1 . А бацька назваў яго Бэньямін.
19І памерла Ракель, і пахавана была ля дарогі, якая вядзе ў Эфрату, гэта Бэтлехэм.
20І Якуб паставіў помнік на яе магіле. Помнік гэты стаіць на магіле Ракель па сённяшні дзень.
21І выбраўся Ізраэль адтуль, і паставіў палатку за Магдал-Эдэрам.
22 1Пар. 2:1, 2 Род. 49:4 І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
23Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, і Сімяон, і Леві, і Юда, і Ісахар, і Забулон.
24Сыны Ракелі: Язэп і Бэньямін.
25Сыны Більгі, паслугачкі Ракелі: Дан і Нэфталі.
26Сыны Зільпы, нявольніцы Ліі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, якія яму нарадзіліся ў Падан-Араме.
27 Род. 13:18 Прыбыў Якуб да Ізаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Карыят-Арбу, значыць у Геброн, дзе калісьці качавалі Абрагам і Ізаак.
28І споўнілася дзён Ізаака сто восемдзесят гадоў.
29І, скончыўшы свой век, Ізаак памёр, і далучаны быў да народа свайго, стары і насычаны жыццём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны яго.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
