1 2Кар. 4:13 Алілуя. Палюбіў я, бо выслухаў Госпад голас малення майго.
2Бо нахіліў вуха Сваё да мяне, калі прызываў я ў дні мае.
3Ахуталі мяне путы смерці і пакуты пякельныя нахлынулі на мяне. Натрапіў я на бяду і пакуту.
4 Пс. 135:15-18; Адкр. 9:20 І стаў я прызываць імя Госпада: «О Божа, вызвалі душу маю».
5Міласэрны Бог і справядлівы, і Бог наш літасцівы.
6Сцеражэ Госпад малых; быў я прыніжаны, а Ён даў мне збаўленне.
7Вярніся, душа мая, да спачынку твайго, бо Госпад дабро ўчыніў табе;
8бо вырваў Ён душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз, ногі мае — ад падзення.
9Буду хадзіць перад Госпадам у краіне жывых.
10Паверыў я, і таму прамовіў: «Прыніжаны я вельмі».
11Я ў страху сваім сказаў: «Кожны чалавек ашуканец».
12Чым жа я аддам Госпаду за ўсё, што Ён аддаў мне?
13 Адкр. 11:18; 19:5 Вазьму келіх збаўлення і прызаву імя Госпада.
14Аддам абяцанні мае Госпаду перад усім народам Яго.
15Дарагая ў вачах Госпада смерць Яго святых.
16Госпадзе, я слуга Твой, і сын служанкі Тваёй. Ты разарваў путы мае.
17Злажу я Табе пахвальную ахвяру і прызаву імя Госпада.
18Аддам абяцанні мае Госпаду перад усім народам Яго
19на панадворку дому Госпада, пасярод цябе, Ерузалім.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
