1Таксама ў Міцпе сыны Ізраэля прысягалі і казалі: «Ніхто з нас не выдасць замуж сваёй дачкі сынам Бэньяміна».
2І пайшоў народ у Бэтэль, і ў прысутнасці Бога прабылі аж да вечара, галосячы ўголас, і, пачаўшы плакаць, з вялікім лямантам казалі:
3«Чаму, Госпадзе, Божа Ізраэля, здарылася ў Тваім народзе такое ліха, што сёння не стала ў Ізраэля аднаго калена?»
4І назаўтра, устаўшы на світанні, паставілі ахвярнік, і ўчынілі на ім ахвяры цэласпалення і ахвяры прымірэння,
5і казалі: «Хто з усіх пакаленняў Ізраэля не прыбыў у войска Госпада?» Бо звязаліся яны вялікаю прысягаю, каб забіць тых, хто адсутнічаў, калі яны былі ў Міцпе.
6І сыны Ізраэля, пранятыя жалем дзеля брата свайго Бэньяміна, пачалі гаварыць: «Не стала сёння аднаго пакалення ў Ізраэля.
7 Суд. 21:1 Адкуль возьмуць яны жонак? Бо ўсе мы разам прысяглі перад Госпадам, што не дамо ім за жонак дачок нашых».
8Таму сказалі яны: «Якое з усіх пакаленняў Ізраэля не прыбыло да Госпада ў Міцпу?» І вось, знайшліся жыхары Явіса ў Галаадзе, якія не былі ў войску гэтым,
9і ў той час, калі яны былі ў Сіло, ніхто з іх там не знаходзіўся.
10Такім чынам, яны паслалі дзесяць тысяч наймужнейшых ваяроў і загадалі ім: «Ідзіце і забіце жыхароў Явіса Галаадскага вастрыём меча, і жанчын, і дзяцей іх.
11 Ліч. 31:17 І вось што вы павінны зрабіць: усіх мужчын і жанчын, якія пазналі мужа, забіце, дзяўчат жа захавайце».
12І знайшлі яны сярод жыхароў Явіса чатырыста дзяўчат, якія не пазналі мужа, і прывялі іх у лагер у Сіло ў зямлю Ханаан.
13І яны паслалі пасланцоў да сыноў Бэньяміна, якія былі на скале Рэмон, і загадалі ім, каб аб’явілі ім мір.
14І вярнуліся сыны Бэньяміна ў той жа час, і далі ім жонак з дачок Явіса Галаадскага, іншых жа яны не знайшлі, каб аддаць такім чынам.
15І ўвесь Ізраэль моцна сумаваў і раскайваўся адносна забойства аднаго з пакаленняў Ізраэля.
16І сказалі старэйшыны: «Што зробім з астатнімі, якія не атрымалі жонак? Усе жанчыны ў Бэньяміна загінулі, і ў нас ёсць вялікі клопат, а гэта трэба прадугледзець з вялікай стараннасцю,
17каб не прапала адно пакаленне ў Ізраэля.
18Дачок сваіх не можам ім даць, звязаныя гэтай прысягаю: “Пракляты, хто аддасць дачку сваю за жонку Бэньяміну!”»
19І зрабілі нараду і вырашылі: «Вось, кожны год бывае свята Госпадава ў Сіло, што на поўнач ад горада Бэтэль, а на ўсход ад дарогі, што ідзе з Бэтэля ў Сіхэм, і на поўдзень ад горада Лебны».
20І загадалі яны сынам Бэньяміна, і сказалі: «Ідзіце і схавайцеся ў вінаградніках;
21і калі ўбачыце дзяўчат з Сіло, што выйшлі, каб вадзіць карагоды згодна звычаю, выходзьце хутка з вінаграднікаў і хапайце іх, кожны сабе жонку, і вядзіце ў зямлю Бэньяміна.
22Калі ж бацькі іх і браты прыйдуць да нас жаліцца, мы скажам ім: “Пашкадуйце нас і іх, бо не здабыў ніхто з іх жонку на вайне, а вы таксама калі б ім далі — зграшылі б”».
23І сыны Бэньяміна зрабілі так, як ім было загадана, і ўзялі жонак па ліку сваім, з тых, якія вадзілі карагоды; і вярнуліся яны ў сваю спадчыну, і адбудавалі сабе гарады, і жылі ў іх.
24Таксама сыны Ізраэля ў той час вярнуліся адтуль кожны да свайго пакалення і да роду свайго, і пайшлі кожны ў спадчыну сваю.
25 Суд. 17:6 У тыя дні не было цара ў Ізраэлі, але кожны, што яму здавалася слушным, тое і рабіў.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
