1Гэта яна ўсцерагла бацьку свету – таго, хто быў першым створаны, калі, адзіны, ён быў створаны, і вывела яго з яго злачынства,
2і дала яму моц валадарання над усім.
3Калі ад яе адышоў несправядлівы ў гневе сваім, загубіў сам сябе ў братазабойчым абурэнні;
4 Род. 7:8; Мудр. 14:6, 7 патопленую з-за яго віны зямлю Мудрасць ізноў зберагла, праз марнае дрэва кіруючы справядлівым.
5І калі народы перамяшаліся ў ліхой змове, яна прызнала справядлівага, і захавала яго беззаганным перад Богам, і зберагла мужным дзеля цела для сына.
6 Род. 19:1-38 Яна, калі прыйшла гібель на бязбожных, збавіла справядлівага, калі ўцякаў ён перад агнём, што сышоў на Пентапаліс;
7 Род. 19:26 захаваўся дасюль доказ іх разбэшчанасці – пустэчы, што дыміліся, і дрэвы, што не ў свой час пладаносяць, і саляны стоўп, што тырчыць, помнік нявернай душы.
8Калі бо сышлі з дарогі Мудрасці, не толькі сабе пашкодзілі тым, што не пазналі дабра, але яшчэ пакінулі памятку сваёй неразумнасці жывым, каб не маглі схаваць таго, у чым зграшылі.
9А Мудрасць вызваліла тых, хто яе шануе, ад бед.
10 Род. 27:43; 28:10-22; 31:16 Яна справядлівага, што ўцёк перад гневам брата, павяла па простых дарогах, і паказала Валадарства Божае, і дала яму пазнанне святых; узвысіла яго ў трудах і памножыла плады яго трудоў.
11У хцівасці тых, хто акружае яго, дапамагла яму і зрабіла яго паважаным.
12 Род. 31:23–33:20 Ухавала яго ад ворагаў і ўсцерагла яго ад тых, хто рыхтаваў яму засады; і ў цяжкім змаганні дала яму перамогу, каб ведаў, што пабожнасць за ўсё мацнейшая.
13 Род. 37:1–39:23 Не пакінула яна справядлівага, калі яго прадалі, але вызваліла яго ад граху;
14 Род. 41:40-44 і сышла з ім разам у яму, і не пакінула яго ў путах, аж пакуль не прынесла яму жазло валадарскае і ўладу над сваімі прыгнятальнікамі, і паказала паклёпнікаў, якія абняславілі яго, і яму дала славу вечную.
15Яна вызваліла народ святы і семя беззаганнае спаміж народаў, якія прыгняталі яго.
16 Вых. 7:1–12:51 Увайшла ў душу слугі Госпадавага і ў знаках і цудах запрацівілася грозным валадарам.
17 Вых. 13:21, 22 Вярнула святым плату за іх труды, і павяла іх цудоўным шляхам, і была ім днём заслонай і святлом зорак сярод ночы.
18 Вых. 14:21-29 Пераправіла іх цераз Чырвонае мора і перавяла іх праз вялікія воды,
19а ворагаў іх патапіла; і вывела іх з глыбінь бяздоння.
20Дык узялі справядлівыя здабычу з бязбожных, і ўславілі ў песнях святое імя Тваё, Госпадзе, ды ўславілі сумесна пераможную Тваю руку,
21 Пс. 8:3 Мудрасць бо адчыніла вусны нямых і гучнымі зрабіла языкі немаўлят.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
