1-я Кніга Макабэяў 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Мак. 8:17, 18 І Ёната, бачачы, што час яму спрыяе, выбраў людзей і паслаў іх умацаваць Рым і ўзнавіць з імі сяброўства;

2і да спартанцаў і ў іншыя мясцовасці паслаў лісты такога ж зместу.

3І выбраліся ў Рым, і ўвайшлі ў сэнат, і сказалі: «Першасвятар Ёната і народ Юдэйскі паслалі нас узнавіць сяброўства і саюз з вамі, як раней».

4І ім далі яны лісты да мясцовых кіраўнікоў, каб адвялі іх у юдэйскую зямлю ў супакоі.

5І гэта копія лістоў, якія Ёната напісаў спартанцам:

6«Першасвятар Ёната, і старэйшыны народа, і святары, і астатні народ юдэйскі братам спартанцам – прывітанне.

7 1Мак. 12:21; 2Мак. 5:9 Ужо раней першасвятар Онія атрымаў ад вашага цара Арэя лісты, што вы з’яўляецеся нашымі братамі, як паказвае рэскрыпт, што быў уручаны.

8І Онія з пашанай прыняў вашага пасланніка; і прыняў лісты, у якіх выразна зазначалася аб саюзе і сяброўстве.

9 Рым. 15:4 Дык мы, хоць да гэтага не змушае ніякая патрэба, – маем уцеху ў святых кнігах, якія ў руках нашых, –

10паспрабавалі паслаць лісты да вас, каб узнавіць братэрства і сяброўства, каб часам не сталі мы вам чужымі; многа бо прайшло часу, як вы пісалі да нас.

11Такім чынам, мы заўсёды і бесперапынна ў святы і ў іншыя ўрачыстасці памятаем пра вас у час ахвяр, якія ўскладаем, і ў час маленняў, трэба бо і належыць помніць пра братоў.

12Таму цешымся з вашай славы.

13Мы ж акружаны многімі бедамі і многімі войнамі; і нападалі на нас цары, што вакол нас.

14Такім чынам, у гэтых войнах не захацелі мы вас турбаваць, ані іншых саюзнікаў, ані прыяцеляў нашых;

15бо маем мы дапамогу з неба, якая нам дапамагае, і вызваліліся мы ад непрыяцеляў нашых, і былі ўпакораны непрыяцелі нашыя.

16Такім чынам, выбралі мы Нумэнія, сына Антыёха, і Антыпатра, сына Язона, дый паслалі іх да рымлян, каб узнавіць сяброўства з імі і папярэдні саюз;

17даручылі мы ім таксама, каб наведалі вас і прывіталі вас, ды аддалі вам нашы лісты аб узнаўленні саюзу і братэрстве нашым.

18І зараз добра зробіце, калі на гэта дасцё нам адказ».

19І вось копія лістоў, якія паслалі Онію:

20«Арэй, цар спартанцаў, першасвятару Онію – прывітанне.

21 1Мак. 12:7; 2Мак. 5:9 У адным запісе, які тычыцца спартанцаў і юдэяў, было знойдзена, што яны браты і што паходзяць з роду Абрагама.

22І цяпер, калі гэта ведаем, добра зробіце, калі напішаце нам аб вашым дабрабыце.

23Але і мы вам дадзім адказ. Жывёла ваша і маёмасць ваша – нашы; і што наша – гэта ваша. Дык даручаем, каб паведамілі вам аб усім гэтым».

24І Ёната даведаўся, што кіраўнікі Дэмэтрыя з яшчэ большым, чым раней, войскам накіраваліся, каб ваяваць супраць яго.

25Ды і ён пайшоў з Ерузаліма і сустрэў іх у ваколіцы Аматыт; бо не даў ім магчымасці ўвайсці на сваю тэрыторыю.

26І ў іх лагер паслаў разведчыкаў, і яны вярнуліся з весткаю яму, што яны рыхтуюцца да нападу на іх ноччу.

27Калі ж зайшло сонца, Ёната загадаў сваім ваярам пільнаваць ды каб усю ноч былі ў зброі, гатовыя да бою; і паставіў вакол лагера варту.

28І праціўнікі даведаліся, што Ёната са сваімі гатовы да бою, і спалохаліся, і паддаліся сумніву ў сваіх сэрцах, і распалілі вогнішча ў сваім лагеры.

29А Ёната і яго ваяры не заўважылі адыходу аж да раніцы, бо бачылі святло, што палала.

30І Ёната пачаў гнацца за імі, і іх не дагнаў; бо перайшлі яны на другі бок ракі Элеўтэр.

31І Ёната павярнуў на арабаў, званых забадэйцамі, і перамог іх, і ўзяў здабычу іх.

32І выбраўся, і накіраваўся ў Дамаск, і прайшоў увесь той край.

33Сімон жа выйшаў, і прыйшоў аж да Аскалона і бліжэйшых умацаванняў, і збочыў у Ёпэ, і здабыў яго;

34бо пачуў, што ўмацаванне хочуць аддаць прыхільнікам Дэмэтрыя, і пакінуў там варту, каб бераглі яго.

35І вярнуўся Ёната, і склікаў старэйшын народа, і параіўся з імі, як пабудаваць умацаванні ў Юдэі,

36і падняць вышэй муры Ерузаліма ды паміж крэпасцю і горадам паставіць надта высокі мур, аддзяляючы крэпасць ад горада, каб ён быў у поўным адасабленні, каб яго жыхары не маглі ані купляць, ані прадаваць.

37І сабраліся, каб адбудаваць горад; і распалася частка мура з усходняга боку каля ручая, і ён адбудаваў так званую Хафэнату.

38І Сімон пабудаваў Адзіду ў Сэфэлі, і ўмацаваў ды забяспечыў брамамі і запорамі.

39І Трыфан задумаў быць царом Азіі ды ўскласці сабе на галаву вянец, і руку падняць на цара Антыёха.

40І баяўся, што Ёната можа не дапусціць яго да гэтага і можа ваяваць супраць яго, ды шукаў магчымасці злавіць яго і забіць, ды сабраўся і адправіўся ў Бэтсан.

41І Ёната з сарака тысячамі адборных ваяроў пайшоў на яго ў бой і прыбыў у Бэтсан.

42І Трыфан разведаў, што ён прыбыў з вялікім войскам, ды забаяўся падняць на яго руку,

43і прыняў яго пышна, і выйшаў насустрач яму з усімі сваімі прыяцелямі, і даў яму дары, і сваім ваярам загадаў быць паслухмянымі таму, як яму самому.

44І Ёнаце сказаў: «Чаму ты патурбаваў усіх людзей? Нам жа вайна не пагражае.

45І зараз адпраў іх дамоў. А выберы сабе некалькі ваяроў, каб былі з табой, і пойдзеш са мною ў Пталемею, і яе аддам табе, і іншыя крэпасці, і астатняе войска ды ўсіх наглядчыкаў за справамі, і вярнуся да сябе, з гэтаю бо толькі мэтаю прыбыў я сюды».

46І паверыў яму Ёната ды зрабіў так, як ён сказаў, і адаслаў войска, і яны адышлі ў Юдэйскую зямлю.

47Пакінуў жа пры сабе тры тысячы ваяроў, і з іх дзве тысячы пакінуў у Галілеі, а тысяча пайшла з ім.

48А калі толькі Ёната ўвайшоў у Пталемею, жыхары Пталемеі пазачынялі брамы ды схапілі яго; і ўсіх, хто ўвайшоў з ім, пазабівалі мечам.

49І Трыфан паслаў войска і конніцу ў Галілею і на вялікую раўніну, каб знішчыць усіх прыхільнікаў Ёнаты.

50Тыя ж, калі зразумелі, што Ёната і ўсе сябры яго ўвязнены і забіты, заахвоцілі адны адных і, сабраўшыся ў адно, выступілі, гатовыя да бою.

51І тыя, хто пераследаваў, убачыўшы, што размова ідзе аб іх жыцці, адступілі;

52а яны ўсе бяспечна дайшлі да Юдэйскай зямлі, і плакалі па Ёнаце і яго сябрах, і былі ў вялікім страху; і ўвесь Ізраэль падняў вялікі лямант.

53І ўсе суседнія народы стараліся знішчыць іх; казалі бо яны:

54«Не маюць правадыра і ўспаможцы, дык цяпер нападзём на іх і сатром памяць аб іх у людзей».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help