1Песня. Псальм сыноў Корэ. Кіраўніку хору. Паводле «Магалат». Для спеваў. Маскіль. Гемана Эзрахіта.
2Госпадзе, Божа збаўлення майго, на працягу дня клічу, уночы малюся Табе.
3Няхай дойдзе да Цябе малітва мая; нахілі вуха Тваё да просьбы маёй.
4Бо напоўнілася ліхам душа мая, і жыццё маё наблізілася да апраметнай.
5Прыпадобнены я да тых, што сыходзяць у яму, стаўся я, як чалавек без успамогі.
6Паміж мёртвымі кінутыя, — быццам забітыя, што спачываюць у магілах; пра іх Ты больш не ўспамінаеш, і яны адсечаны ад рукі Тваёй.
7Ты паклаў мяне ў яме глыбейшай, у цемры і ў цені смерці
8абцяжарыў мяне гнеў Твой, і ўсе навалы Твае ўзводзіш Ты на мяне.
9 Пс. 38:12 Аддаліў Ты знаёмых маіх ад мяне, закрыты я і не выйду;
10патухлі мае вочы ад тугі. Клікаў я Цябе, Божа, цэлы дзень, выцягваў да Цябе мае рукі.
11Ці для мёртвых учыніш цуды? Ці ж паўстануць прывіды і ці ж будуць вызнаваць Цябе?
12Ці ў магіле будзе хто распавядаць пра міласэрнасць і пра праўду Тваю — у месцы пагібелі?
13Ці ж будуць пазнаныя ў цемры цуды Твае, а справядлівасць Твая — у зямлі забыцця?
14А я клікаў Цябе, Госпадзе, і раніцай малітва мая апярэдзіць Цябе.
15Чаму, Госпадзе, адпіхваеш душу маю і хаваеш аблічча Сваё ад мяне?
16Бедны я, набліжаюся да смерці ад юнацтва майго, перанёс я жахі Твае і стурбаваўся.
17Нада мною пранесліся гневы Твае, і страхі Твае забілі мяне.
18Пачалі кружыць яны каля мяне цэлы дзень, як вада, агарнулі мяне разам.
19Аддаліў Ты ад мяне прыяцеля і блізкага, і знаёмыя мае — у цемры.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
