1 Ёў 8:1; 25:1 У адказ сказаў Балдад Сугіт:
2«Дакуль жа будзеце вы кідаць гэтыя словы? Перш зразумейце, а потым будзем гаварыць.
3Чаму мы лічым сябе за жывёлу, і чаму мы ў пагардзе перад вамі?
4Ты, што губіш душу сваю ў гневе сваім, ці ж праз цябе апусцее зямля ды з месца свайго скалы перамесцяцца?
5 Ёў 21:17; 38:15; Высл. 13:9 Бо святло бязбожніка згасне і не заззяе полымя ад агню яго.
6Пацямнее святло ў палатцы яго, і свяцільнік, які над ім, згасне.
7Абмежаваныя будуць крокі моцы яго, і намер яго здрадзіць яму.
8Ублыталіся ў сетку ногі яго, і ходзіць ён у путах.
9Пятля трымае нагу яго, і сіло закрываецца над ім.
10Схаваная на зямлі пастка яго, а сіло яго — на сцежцы.
11Адусюль палохаюць яго жахі і агортваюць ногі яго.
12Памяншаецца ад голаду дужасць яго, і загуба падрыхтаваная рэбрам яго.
13Загуба з’ядае кавалкі скуры яго, а першародны смерці мардуе члены яго.
14Выдаляецца надзея яго з палаткі яго, і Ты штурхаеш яго да цара жахаў.
15Ты жывеш у палатцы, якой ужо няма ў яго, у жытле яго рассыпаецца серка.
16Знізу падсыхаюць карані яго, а зверху вянуць галінкі яго.
17Памяць аб ім знікне з зямлі, і не будзе ўслаўляцца імя яго на плошчах.
18Прагоняць яго са святла ў цемру і прагоняць яго са свету.
19Не будзе ані нашчадка яго, ані пакалення ў народзе яго, і не застанецца нічога ў месцы, дзе ён жыў.
20У дзень яго аслупянеюць апошнія, а першых апануе страх.
21Дык вось што такое прытулкі несправядлівага, і гэткае месца таго, хто не ведае Бога».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
