1 Іс. 65:17; 66:22; 2Пёт. 3:10 І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля зніклі і мора ўжо няма.
2 Іс. 52:1; 61:10; 2Кар. 11:2; Гал. 4:26; Геб. 11:10 І я, Ян, убачыў святы горад, новы Ерузалім, які сыходзіць з неба ад Бога, прыгатаваны, быццам нявеста на сустрэчу свайго мужа.
3 Святар. 26:11, 12; Эзэк. 37:27; 2Кар. 6:16 І пачуў я голас з пасаду магутны, які кажа: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,
4 Іс. 25:8; 35:10; 65:19; 1Кар. 15:26 і абатрэ Бог кожную слязу з вачэй іх, і смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула».
5 2Кар. 5:17; Адкр. 20:11 І сказаў Той, Які сядзеў на пасадзе: «Вось, Я ствараю ўсё новае». І кажа: «Напішы: словы гэтыя верныя і праўдзівыя».
6 Іс. 55:1; Ян. 4:10; Адкр. 22:13 І сказаў мне: «Сталася! Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец. Прагнучаму дам Я піць дарма з крыніцы жыцця.
7 2Сам. 7:14; Пс. 89:27, 28; Геб. 1:5 Хто пераможа, атрымае гэта як спадчыну, і буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.
8 1Кар. 6:9; Гал. 5:19; Эф. 5:5; Адкр. 20:14 Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».
9 Адкр. 15:1 І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чар, поўных сямю плягамі апошнімі, і загаварыў са мною, кажучы: «Хадзі, пакажу табе жонку, нявесту Ягняці».
10 Эзэк. 40:2; Адкр. 1:10 І падняў ён мяне ў духу на гару вялікую і высокую, і паказаў мне вялікі, святы горад Ерузалім, які сыходзіў з неба ад Бога
11 Адкр. 15:8 і меў славу Божую. Бляск яго быў падобны да бляску каштоўных камянёў, быццам яспіса ці нават крышталю.
12 Эзэк. 48:30-35 І меў ён вялікі і высокі мур, і меў дванаццаць брам, на брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія ёсць імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля.
13 Ад усходу тры брамы, і ад поўначы тры брамы, і ад поўдня тры брамы, і ад захаду тры брамы.
14 Мц. 16:18; Лк. 22:29; Гал. 2:9; Эф. 2:20 І мур горада меў дванаццаць падмуркаў, і на іх дванаццаць імёнаў дванаццаці Апосталаў Ягняці.
15 Эзэк. 40:3; Адкр. 11:1 І той, што размаўляў са мною, меў мерку, залатую трысціну, каб змерыць горад, брамы яго і мур яго.
16І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня яго роўная шырыні. І абмераў ён горад залатой трысцінай на дванаццаць тысяч стадый; і даўжыня яго, шырыня і вышыня – аднолькавыя.
17І змераў мур яго ста сарака чатырма локцямі меры чалавечай, такая ж і анёльская.
18 Іс. 54:11, 12 І мур яго быў збудаваны з яспісу, а сам горад быў з чыстага золата, чыстага, як шкло.
19Падмуркі муру горада ўпрыгожаны былі дарагімі камянямі: падмурак першы – яспісам, другі – сапфірам, трэці – халцэдонам, чацвёрты – смарагдам,
20пяты – сардоніксам, шосты – сердалікам, сёмы – хрызалітам, восьмы – берылам, дзевяты – тапазам, дзесяты – хрызапразам, адзінаццаты – гіяцынтам, дванаццаты – аметыстам.
21 Мц. 13:45 І дванаццаць брам – дванаццаць перлаў; кожная брама была з аднаго перла. І вуліца горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла.
22 Ян. 4:21 І святыні я ў ім не ўбачыў, бо Госпад, Бог Усемагутны, быў яго святыняй, і Ягня.
23 Іс. 60:19, 20; Адкр. 21:25 І горад не патрабуе ўжо ані сонца, ані месяца, каб асвятлялі яго, бо слава Божая асвятляе яго і Ягня ёсць свяцільняй яго.
24 Іс. 60:3 І будуць хадзіць народы збаўленых у святле яго, і цары зямныя прынясуць у яго славу сваю і гонар.
25 Іс. 60:11 І брамы яго не будуць зачыняцца ўдзень, а ночы не будзе ўжо там.
26І ўнясуць у яго славу і гонар народаў.
27 Іс. 52:1; Эзэк. 44:9; Плп. 4:3 І нішто заганнае не ўвойдзе ў яго, і ніводзін, хто чыніць агіду і хлусню, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцця Ягняці.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
