1 1Цар. 4:32; Песн. 4:10 Песня з песняў Саламона. «Хай ён пацалуе мяне пацалункам вуснаў сваіх!» «Бо каханне тваё лепшае за віно;
2за водар тваіх найлепшых алейкаў. Алеек разліты — імя тваё; таму любяць цябе дзяўчаты».
3«Прываблівай мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадар, у пакоі свае»; «Радавацца і цешыцца будзем табою, помніць больш пра каханне тваё, чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»
4«Чарнявая я, але зграбная, дочкі Ерузаліма, як палаткі Кедара, як заслоны Саламона.
5Не глядзіце, што я смуглявая, бо апаліла мяне сонца. Сыны маці маёй разгневаліся на мяне, даручылі мне пільнаваць вінаграднік, а я свайго вінаградніку не ўпільнавала.
6О ты, якога любіць душа мая, пакажы, дзе ты пасеш, дзе адпачываеш апоўдні, каб не блукаць мне між статкаў таварышаў тваіх».
7«Калі не ведаеш, о найпрыгажэйшая сярод жанчын, то выйдзі і ідзі па слядах статка, ды пасві казлянят сваіх каля палатак пастухоў.
8Я ўпадобніў цябе, сяброўка мая, да жарабіцы ў калясніцы фараона.
9Гожыя шчокі твае пад завушніцамі, шыя твая — у каралях.
10Мы зробім табе залатыя завушніцы са срэбранымі ўкрапінамі».
11«Пакуль валадар быў за сталом сваім, нард мой разліваў водар свой.
12Улюбёны мой для мяне — пучок кіпера, што ляжыць на грудзях маіх.
13Улюбёны мой для мяне — быццам гронка кіпровая у вінаградніках Эн-Гадзі».
14 Песн. 4:1 «О, якая прыгожая ты, сяброўка мая, о, якая ты прыгожая: вочы твае галубіныя».
15«О, які прыгожы ты, улюбёны мой, о, які прывабны! Ложак наш у кветках,
16бэлькі дамоў нашых кедравыя, столь наша — з кіпарысу».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
