1 Экл. 8:6 Усё мае час, і свая пара кожнай справе пад небам;
2час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана;
3час забіваць і час лячыць, час нішчыць і час будаваць;
4час плакаць і час смяяцца, час галасіць і час скакаць;
5час кідаць камяні і час збіраць іх, час абдымаць і час пазбягаць абдымкаў;
6час шукаць і час губляць, час берагчы і час адкідаць;
7час раздзіраць і час сшываць, час маўчаць і час гаварыць;
8час любіць і час ненавідзець, час вайны і час міру.
9Што за карысць мае з працы сваёй той, хто працуе?
10Паглядзеў я на заняткі, якія даў Бог сынам чалавечым, каб займаліся імі.
11Усё добрае зрабіў Ён у свой час; і перадаў сусвет разважнасці іх, ды не спасцігне чалавек справы, якую ўчыніў Бог, ад пачатку да канца.
12 Экл. 8:15 Спазнаў я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і чыніць дабро ў сваім жыцці.
13 Экл. 5:18 Бо кожны чалавек, які есць і п’е і бачыць дабро ад працы сваёй, — гэта дар Божы.
14Пераканаўся я, што ўсе справы, якія чыніць Бог, трываюць вечна; мы не можам ані дадаць да гэтага штосьці, ані адняць, што ўчыніў Бог, каб шанавалі.
15 Экл. 1:9 Тое, што ўжо было, — тое самае і ёсць; і што будзе — ужо было; і Бог даследуе тое, што прамінула.
16І яшчэ ўбачыў я пад сонцам: на месцы суда там бязбожнасць, і на месцы справядлівасці там несправядлівасць;
17Дык сказаў я ў сэрцы маім: «Справядлівага і бязбожнага будзе судзіць Бог, бо час на кожную рэч і на кожную справу».
18Сказаў я ў сэрцы маім адносна сыноў чалавечых, што Бог будзе іх выпрабоўваць і пакажа, што яны самі па сабе — падобныя да звяроў.
19 Пс. 49:13 Бо доля сыноў чалавечых і жывёлы такая ж самая: як памірае чалавек, так і яны паміраюць; і тое ж самае дыханне ва ўсіх: нічога не мае чалавек болей за жывёлу, бо ўсё — марнасць.
20 Род. 3:19; Экл. 12:7 І ўсё ідзе ў адно месца: з зямлі ўсё створана і ў зямлю ўсё падобным чынам вяртаецца.
21Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўверх і ці дух жывёлін сыходзіць уніз, у зямлю?
22І ўцяміў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як цешыцца працай сваёй; бо такі лёс яго. Бо хто ж прывядзе яго, каб ён даведаўся, што будзе пасля яго?
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
