1Хвала бацькоў. Выхваляйма мужоў слаўных ды бацькоў нашых па іх паходжанні.
2Вялікую славу выявіў Госпад, веліч Сваю спрадвечную.
3Гэта пануючыя па валадарствах сваіх, людзі вялікай улады і выдатныя сваёю разважнасцю, вешчуны прароцтваў,
4якія кіруюць народам праз парады і вопыт запісу народаў; словы мудрасці ў іх навучэнні,
5вынаходцы музычных мелодый і расказчыкі напісаных вершаў;
6людзі багатыя і надзеленыя ўладаю, маючыя імкненне да мастацтваў, спакойна пражываючыя ў сваіх дамах.
7Яны ўсе набылі славу ў родах народа свайго і ў днях сваіх цешацца пахваламі.
8Некаторыя з іх, народжаныя, пакінулі імя для апавядання іх хвалы.
9Ёсць і такія, што засталіся без памяці, загінулі, як быццам не жылі, і нарадзіліся, быццам не былі народжаны, так і сыны іх па іх.
10Але ёсць і людзі міласэрныя, пабожнасць якіх не забыта.
11Трывае яна ў нашчадках іх, добрая спадчына – іх патомкі,
12і ў завяшчаннях засталося іх патомства;
13і дзеці іх праз іх. Павек трывае патомства іх, і слава іх не спыніцца.
14 Сірах. 39:13 Целы іх у супакоі пахаваны, ды імя іх жыве з пакалення ў пакаленне;
15 Род. 5:24; Геб. 11:5 пра мудрасць іх будуць апавядаць народы, і пра славу іх будзе гаварыць сход.
16 Род. 6:9 Гэнох быў мілы Богу і быў забраны ў рай, каб даць узор навяртання для народаў.
17Ной аказаўся дасканалым і справядлівым, і ў час гневу стаў ён пагадненнем;
18 Род. 9:8-17 дзеля яго засталася рэшта на зямлі, калі наступіў патоп:
19 Род. 12:2; 17:5 з ім заключаны былі вечныя прымірэнні, каб не магло быць знішчана патопам аніводнае цела.
20Абрагам – вялікі бацька многіх народаў, і ў яго славе не была знойдзена ніводная загана; ён захаваў закон Узвышняга, ды з ім заключыў Ён прымірэнне.
21 Род. 22:1-19 На целе яго заключыў прымірэнне, і ў выпрабаванні аказаўся ён верны.
22Таму прысягай заручыўся яму, што ў яго патомстве будуць дабраславёныя народы, што размножаць яго, як пясок зямлі,
23 Род. 15:5 і, як зоркі, узвысіць патомства яго, ды дасць ім спадчыну ад мора аж да мора і ад ракі аж да межаў зямлі.
24 Род. 26:3-5 І дзеля бацькі яго Абрагама з Ізаакам учыніў тое ж самае.
25Дабраславенства ўсіх народаў даў яму Госпад і зацвердзіў прымірэнне з галавою Якубам.
26Прызнаў яго ў сваіх дабраславенствах, ды даў яму спадчыну і выдзеліў яму ўдзел у дванаццаці пакаленнях.
27І вывеў з яго чалавека міласэрнага, які знайшоў ласку на вачах усякага цела, –
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
