Кніга Псальмаў Псальм 63 (62) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Сам. 23:14 Псальм Давідаў. Калі быў ён у пустыні Юдэйскай.

2Божа, Ты — мой Бог, перад Табою я чуваю ад світання. Сасмягла па Табе душа мая, Цябе запатрабавала цела маё ў зямлі пустыннай, ссохлай і бязводнай.

3У святыні адкрыў я Цябе, каб убачыць магуцце Тваё і славу Тваю.

4Бо міласэрнасць Твая лепшая за жыццё. Вусны мае будуць хваліць Цябе.

5У жыцці маім дабраслаўляю Цябе, у імя Тваё падымаю я рукі мае.

6Быццам тукам і маслам алівы, насыціцца душа мая, і голасам радасці хваліць будуць вусны мае.

7Буду помніць я Цябе на пасцелі маёй, і на золку буду разважаць пра Цябе.

8бо Ты — Успаможца мой, і пад покрывам крылаў Тваіх я радуюся.

9Прытулілася да Цябе душа мая, правіца Твая падтрымлівае мяне.

10А тыя, што будуць шукаць пагібелі для душы маёй, сыдуць у апраметныя зямлі,

11хай загінуць яны ад мяча, пажывай лісаў будуць.

12А цар узвесяліцца ў Богу; праслаўлены будуць усе, хто прысягнуў Яму, бо закрыліся вусны тых, хто прамаўляе несправядліва.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help