Кніга Осіі Раздзел 6 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ярэм. 50:4; Ос. 3:5 «Хадземце, вернемся да Госпада, бо Ён скалечыў нас і вылечыць нас, Ён нас пабіў і аздаравіць нас.

2Па двух днях верне нам жыццё, а трэцяга дня — падыме нас, і будзем жыць у прысутнасці Яго.

3Пазнавайма, парупімся пазнаць Госпада. Быццам зараніца, прыгатаваны прыход Яго, і прыйдзе Ён, як дождж своечасовы да нас, як дождж позні, што абвадняе зямлю».

4«Што ўчыню табе, Эфраім? Што зраблю табе, Юда? Любоў ваша, як ранняя хмара і як раса ранняя, нясталая».

5Дзеля таго абцёсваў Я іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх, і закон Мой, як святло, узыдзе;

6 Мц. 9:13; 12:7 літасці бо жадаю, а не ахвяры, і пазнання Бога больш, чым цэласпалення.

7Яны ж ужо ў Адаме парушылі дамову і там адвярнуліся ад Мяне.

8Галаад — горад злачынцаў, спаганены крывёю.

9Збор святароў падобны да разбойнікаў, што цікуюць на чалавека; на дарозе забіваюць яны тых, што ідуць у Сіхэм, дапускаюцца сапраўднага злачынства.

10У доме Ізраэля бачу Я жудасці: там Эфраім жыве распусна, спаганіўся Ізраэль.

11Але і табе, Юда, прыгатавана жніво, калі вярну палон Майго народа.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help