Кніга Ісаі Раздзел 51 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Слухайце Мяне вы, якія ідзяце следам за справядлівасцю, якія шукаеце Госпада. Зважце на скалу, з якой вы высечаны, і на бяздонне ямы, з якой вы выцягнуты.

2Зважце на Абрагама, бацьку вашага, ды на Сару, якая нарадзіла вас, бо паклікаў Я яго аднаго, і дабраславіў яго, і павялічыў яго.

3Бо суцяшае Госпад Сіён, суцяшае ўсе руіны яго, робіць пустыню яго — быццам Эдэн, а пустэчу яго — быццам сад Госпада. Знойдуцца ў ім радасць і весялосць, падзяка і гучанне спеваў.

4Звярні ўвагу, людзе Мой, і, народы, паслухайце Мяне, бо закон выйдзе ад Мяне і прысуд Мой пастаўлю як святло для народаў.

5Блізка справядлівасць Мая, наблізілася збаўленне Маё, і рукі Мае будуць судзіць народы, на Мяне астравы будуць ускладаць надзею і лічыцца будуць з Маёй рукою.

6 Пс. 102:27, 28; Мц. 24:35 Падыміце ўверх вочы свае і гляньце на зямлю зверху, бо нябёсы, як дым, разыдуцца, а зямля, як вопратка, сатрэцца, а жыхары яе загінуць, як і яна. Збаўленне ж Маё будзе вечным, а справядлівасць Мая не спыніцца.

7Слухайце Мяне тыя, якія знаеце справядлівасць, народзе, у сэрцы якога — Мой закон: не бойцеся знявагі ад людзей ды не палохайцеся блюзнення іх.

8 Іс. 50:9 Бо, як вопратку, так іх з’есць чарвяк, і, як воўну, так зжарэ іх моль, справядлівасць жа Мая будзе вечная ды збаўленне Маё — з пакалення ў пакаленне».

9Прабудзіся, прабудзіся! Адзенься ў магутнасць, рука Госпада! Прабудзіся, як у мінулыя дні, у пакаленнях вякоў. Ці ж не ты паразіла Рагаба, пакалечыла дракона?

10Ці ж не ты высушыла мора, ваду страшэннага бяздоння, зрабіла дарогу з дна марскога, каб прайшлі вызваленыя?

11 Іс. 35:10 І адкупленыя Госпадам вернуцца ды прыйдуць на Сіён з песнямі; і радасць вечная над іх галовамі, весялосць і радасць атрымаюць яны; уцячэ смутак і ўздыханне.

12«Я, Я сам — Пацяшальнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека смяротнага і сына чалавечага, які, як трава, высахне?

13А забыўся ты на Госпада, Творцу свайго, Які распасцёр нябёсы і аснаваў зямлю; а ты ўсцяж баішся ўвесь дзень запальчывасці таго, хто цябе крыўдзіць, калі рыхтаваўся на загубу. Дзе ж тая цяпер запальчывасць крыўдзіцеля?

14Палонны будзе хутка вызвалены, і не памрэ ў яме, і нястачы хлеба не адчуе.

15 Іс. 54:5 Я ж Госпад, Бог твой, Які турбуе мора, так што ўздымаюцца хвалі яго; Госпад Магуццяў — імя Маё.

16Уклаў Я словы Мае ў вусны твае і ў засені рукі Сваёй схаваў цябе, перад тым як расцягваў нябёсы і асноўваў зямлю і калі казаў Сіёну: “Ты — мой народ!”»

17 Адкр. 14:10; 16:19 Прабудзіся, прабудзіся, устань, Ерузалім, які піў з рукі Госпада келіх гневу Яго; выпіў ты чару слабасці, напіўся,

18і няма нікога, хто б падтрымаў яго з ліку ўсіх сыноў, якіх нарадзіў, ды няма ніводнага, хто б узяў за руку яго з усіх сыноў, якіх ён выгадаваў.

19Дзве рэчы спаткалі цябе, хто пашкадуе цябе? Спусташэнне і загуба, голад і меч, а хто пацешыць цябе?

20Сыны твае ляжаць непрытомныя, ляжаць на рагу ўсіх вуліц, як газэль у пастцы, поўныя гневу Госпадава, пагрозы Бога твайго.

21Таму паслухай вось гэтага, бедненькая і п’яная, але не ад віна.

22 Іс. 51:17 Гэта кажа Валадар твой, Госпад і Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось жа выняў з рукі тваёй келіх слабасці, чару абурэння Майго; не наважышся болей, каб піць з яго.

23А ўкладу яго ў рукі тых, якія паніжалі цябе і казалі табе: “Нахіліся, каб мы прайшлі!” І падстаўляў ты спіну сваю як зямлю і як дарогу для тых, хто праходзіць».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help