1І калі скончылася вяселле, паклікаў Табіэль сына свайго Тобію і сказаў яму: «Чалавеку таму, што праводзіў цябе, дадзім належнае з дадаткам да платы яго».
2І ён сказаў яму: «Тату, якую дам я яму плату? Я не буду пакрыўджаны, калі дам яму з усяго, што ён са мной даставіў, палову.
3Ён мяне прывёў здаровым, і паклапаціўся аб жонцы маёй, і грошы прынёс са мной дый цябе аздаравіў! Дык якую маю даць яму плату?»
4І сказаў яму Табіэль: «Справядліва, сыне, каб ён атрымаў з усяго таго, што прынёс з табой, палову».
5І паклікаў яго, і сказаў: «Вазьмі палову з усяго таго, што з сабою прынёс, за плату сваю ды ідзі здароў».
6Тады Рафаэль папрасіў іх абодвух таемна і сказаў ім: «Бога дабраслаўляйце і Яго ўслаўляйце перад усімі жывучымі, якое дабро аказаў Ён вам, каб дабраслаўлялі вы і ў песнях апявалі імя Яго; словы Божыя шануйце, ды не лянуйцеся хваліць Яго.
7Добрая рэч – скрываць таямніцу цара, а справы Божыя выяўляць і славіць – пачэсна. Рабіце дабро, і зло вас абміне.
8 Тоб. 4:7; Высл. 16:8 Добрая ёсць малітва з постам, і міласціна – са справядлівасцю. Лепш – невялікае са справядлівасцю, чым вялікае – са злачыннасцю. Лепш даваць міласціну, чым будаваць скарбніцы для золата.
9Міласціна вызваляе ад смерці ды ачышчае ўсякі грэх. Тыя, хто дае міласціну, – насычаюцца жыццём;
10тыя, што дапускаюцца граху і злачыннасці, з’яўляюцца ворагамі сваёй душы.
11Выяўлю перад вамі ўсю праўду ды не скрыю ад вас аніводнага слова. Ужо я вам растлумачыў і сказаў: добрая справа – хаваць таямніцу цара, але выяўляць справы Божыя ёсць пачэсна.
12 Тоб. 3:16 І цяпер, калі ты і Сара маліліся, я прадставіў перад веліччу Госпада напамін мальбы вашай; і калі ты хаваў памерлых, падобна.
13І таму што ты не паленаваўся ўстаць ды пакінуць страву сваю, і пайшоў і пахаваў памерлага, то я быў пасланы да цябе, каб цябе выпрабаваць.
14І паўторна паслаў мяне Бог паклапаціцца пра цябе ды пра тваю нявестку Сару.
15Я Рафаэль, адзін з сямі святых анёлаў, якія служаць і ўваходзяць перад абліччам велічы Госпада».
16І яны абодва ўстрывожыліся, і ўпалі на твар свой, і надта баяліся.
17І ён сказаў ім: «Не бойцеся! Супакой з вамі. Бога дабраслаўляйце навек.
18Калі я быў з вамі, не з волі сваёй быў з вамі, але з волі Божай. Яго дабраслаўляйце праз усе дні, дый Яму спявайце гімны.
19І бачылі вы, хоць я нічога не еў, а вам прадстаўляўся від.
20І цяпер дабраслаўляйце Госпада на зямлі ды дзякуйце Богу. Вось, я ўзыходжу да Таго, Хто мяне паслаў. Апішыце ўсё гэта, што з вамі здарылася». І адышоў.
21І яны падняліся, і ўжо не маглі яго бачыць.
22Дык дабраслаўлялі Бога, і спявалі гімны, і дзякавалі Яму за ўсе гэтыя вялікія справы Яго, што аб’явіўся ім анёл Божы.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
