Ліст да Рымлянаў Раздзел 8 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Гал. 5:16 Значыць, няма цяпер ніякага асуджэння тым, што ў Хрысце Ісусе не паводле цела, а паводле Духа ходзяць;

2бо закон Духа жыцця ў Хрысце Ісусе вызваліў мяне ад закону граху і смерці.

3 Дзеі 13:39; 2Кар. 5:21; Гал. 3:13; Геб. 7:18 Бо што было немагчымым для закону, у якім была нядужасць праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падобнасці грэшнага цела ды дзеля граху, асудзіў грэх у целе,

4 1Ян. 2:6; 2Кар. 5:7; Гал. 5:16; Эф. 4:1 каб апраўданне закону споўнілася ў нас, што жывём не паводле цела, але паводле Духа.

5 Ян. 3:6; Гал. 5:16 Бо тыя, што жывуць паводле цела, думаюць пра цялеснае, а тыя, што жывуць паводле Духа, – пра духоўнае.

6Бо задумы цела ёсць смерць, а задумы Духа – жыццё ды супакой;

7 Як. 4:4; 1Ян. 2:15; 1Кар. 2:14 бо задумы цела варожыя Богу, таму што не скараюцца закону Божаму, дый не могуць.

8І тыя, што жывуць паводле цела, не могуць падабацца Богу.

9 Ян. 1:12; 1Кар. 3:16 Вы, аднак, не жывяце паводле цела, але паводле Духа, калі толькі Божы Дух жыве ў вас. А калі хто не мае Духа Хрыстова, той не Яго.

10 1Ян. 5:18 А калі Хрыстос ёсць у вас, то хоць цела смяротнае дзеля граху, але дух жывы дзеля справядлівасці.

11 Дзеі 2:24; 1Кар. 6:14 А калі ў вас жыве Дух Таго, Хто ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і смяротныя целы вашы праз Духа Свайго, Які жыве ў вас.

12Дык вось, браты, мы не даўжнікі цела, каб жыць паводле цела.

13Бо калі будзеце жыць паводле цела, памраце, а калі духам памярцвіце ўчынкі цела, будзеце жыць.

14 Ян. 1:12; Гал. 5:18 Бо ўсе тыя, якіх вядзе Дух Божы, ёсць сыны Божыя.

15 Мк. 14:36; 1Кар. 2:12; Гал. 4:6; 2Цім. 1:7 Вы ж не атрымалі духа няволі, ізноў на страх, але атрымалі вы Духа ўсынаўлення, у Якім клічам: «Абба, Ойча!»

16 1Ян. 3:2; Эф. 1:13 Той Самы Дух сведчыць духу нашаму, што мы – сыны Божыя.

17 Дзеі 26:18; Плп. 1:29; 1Пёт. 2:9 А калі сыны, дык і спадкаемцы: спадкаемцы Бога, суспадчыннікі Хрыста; калі толькі з Ім разам церпім, каб разам з Ім і ўславіцца.

18 2Кар. 4:17; 1Пёт. 1:6 Бо мяркую, што цяперашніх цярпенняў нельга параўнаць з будучай славай, якая мае аб’явіцца ў нас.

19 2Пёт. 3:13; 1Ян. 3:2 Стварэнне бо прагна чакае аб’яўлення сыноў Божых.

20 Род. 3:17-19 Бо стварэнне скарылася марнасці не самахоць, але па волі Таго, Хто пакарыў, з надзеяй,

21што і стварэнне таксама будзе вызвалена з няволі сапсаванасці на волю славы дзяцей Божых.

22Бо ведаем, што ўсё стварэнне дагэтуль стогне і пакутуе супольна.

23 Лк. 20:36; 2Кар. 5:2; Эф. 1:14; Плп. 3:20 Ды не толькі, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ўнутры сябе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага.

24 Дзеі 24:15; 2Кар. 3:12; Эф. 1:4; Клс. 1:5; 1Ян. 3:3 Бо мы ўжо збаўлены надзеяй, аднак надзея бачная – гэта не надзея; бо калі хто бачыць, дык хіба спадзяецца хтосьці на тое, што бачыць?

25Калі, аднак, мы спадзяёмся на тое, чаго не бачым, то з цярплівасцю чакаем.

26 Ян. 14:26; Эф. 6:18 Падобна і Дух успамагае нашай кволасці; бо мы не ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас у невымоўных уздыханнях.

27 1Ян. 3:20 Той жа, Хто пранікае сэрцы, ведае, чаго прагне Дух, бо Ён заступаецца за святых згодна з Богам.

28 2Цім. 1:9 Ведаем таксама, што ўсё садзейнічае на дабро тым, што любяць Бога ды якія пакліканы па Яго пастанове.

29 Ян. 15:16 Бо тых, якіх Ён спрадвеку пазнаў, тых Ён прызначыў стацца падобнымі да вобразу Сына Свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі.

30Тых жа, якіх прызначыў, тых і паклікаў, а якіх паклікаў, тых і апраўдаў, а якіх апраўдаў, тых і ўславіў.

31Дык што на гэта скажам? Калі Бог за нас, дык хто супраць нас?

32Той, Хто не пашкадаваў Сына Свайго, але выдаў Яго за ўсіх нас, як жа Ён не даруе і нам разам з Ім усяго?

33 Адкр. 12:10 Хто будзе вінаваціць выбраннікаў Божых? Бог апраўдвае іх.

34 Мк. 16:19; Ян. 3:18 Хто той, які асуджае? Хрыстос Ісус, Які памёр, але Які і ўваскрос, і Які сядзіць праваруч Бога, Ён заступаецца за нас.

35Дык хто ж можа адлучыць нас ад любові Хрыстовай? Прыгнёт, ці ўціск, ці пераследаванне, ці голад, ці нястача, ці небяспека, ці меч?

36 Пс. 44:23; 1Кар. 4:9; 2Кар. 4:8 Як напісана: «Дзеля Цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі на зарэз».

37 Ян. 16:33 Але ва ўсім гэтым атрымліваем перамогу праз Таго, Хто палюбіў нас.

38 1Кар. 15:24; Эф. 1:21; 2Цім. 1:12; 1Пёт. 3:22 Бо я ўпэўнены, што ані смерць, ані жыццё, ані анёлы, ані ўлады, ані сённяшні дзень, ані будучыня, ані магутнасці,

39ані вышыня, ані глыбіня, ані якое-колечы стварэнне не зможа нас адлучыць ад любові Бога, якая ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help