Кніга Захарыі Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І сталася ў чацвёрты год валадарання цара Дарыя, у чацвёрты дзень дзевятага месяца, гэта значыць Каслева, прамовіў Госпад да Захарыі.

2І з Бэтэля паслаў Сарасара і Рэгэм-Мэлека з іх людзьмі на маленне перад абліччам Госпада, каб сказалі яны святарам дома Госпада Магуццяў

3і прарокам, кажучы: «Ці ў пятым месяцы трэба мне плакаць і посціць, як гэта рабіў ужо многія гады?»

4І вось што сказаў Госпад Магуццяў мне, кажучы:

5«Скажы ўсяму народу зямлі і святарам, кажучы: “Калі гэтыя семдзесят гадоў посцілі вы і плакалі ў пятым і сёмым месяцы — ці вы сапраўды дзеля Мяне посцілі?

6І калі вы ясце і п’яце, ці вы не для сябе ясце і ці не для саміх сябе п’яце?

7Ці ж гэта не словы, якія абвясціў Госпад праз даўнейшых прарокаў, калі яшчэ Ерузалім быў заселены і багаты; і ён, і яго навакольныя гарады, і калі Нагэб і разам Сэфэла былі абжытыя?”»

8І прамовіў Госпад да Захарыі, кажучы:

9«Гэта кажа Госпад Магуццяў, гаворачы: “Судзіце справядліва і аказвайце кожны брату свайму міласэрнасць і літасць;

10 Вых. 22:22; Святар. 19:33; Зах. 8:17 і не крыўдзіце ўдоў і сірот, і чужынца ды беднага, і не спаганяйце ў сэрцах вашых злосці кожны супраць брата свайго”».

11І яны не захацелі слухаць, і адвярнуліся па-бунтарску, і заткнулі вушы сабе, каб не чуць.

12І сэрца сваё ператварылі ў дыямент, каб не чуць закону і напамінаў, якія паслаў Госпад Магуццяў праз Духа Свайго за пасрэдніцтвам даўнейшых прарокаў, і ўзгарэўся гнеў вялікі ў Госпада Магуццяў.

13І сталася так: «Як яны не слухалі, калі Ён напамінаў, — так Я не паслухаю, калі яны будуць Мяне прызываць, — кажа Госпад Магуццяў. —

14І рассыплю іх па ўсіх народах, якіх не ведалі; і зямля па іх засталася пустыняй, так што ніхто не хадзіў па ёй і не вяртаўся. І перамянілі яны жаданую зямлю ў пустыню».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help