Кніга Эзэкіэля Раздзел 32 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1У адзінаццатым годзе, у дванаццатым месяцы, у першы дзень месяца прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:

2«Сын чалавечы, галасі над фараонам, царом Егіпецкім, ды скажы яму: “Леў сярод народаў, прапаў ты, а быў ты, як кракадзіл на моры; пускаў ты бурбалкі ў рэках сваіх, і муціў ваду сваімі лапамі, ды рабіў мутнымі рэкі іх”.

3Гэта кажа Госпад Бог: “Я расцягну над табою сетку Маю пры сходзе многіх народаў, і выцягнуць цябе Маёй сеткаю,

4 Эзэк. 29:5 і Я кіну цябе на сушу, выкіну цябе на паверхню палёў, і зраблю, што на табе абжывуцца ўсе птушкі паднебныя і звяры дзікія табою пажывяцца;

5і цела тваё раскідаю па гарах, і запоўню лагчыны ўсяе зямлі тваім гноем.

6І зямлю напаю смуродам тваёй крыві аж па горы, і запоўняцца табою ямы;

7 Ёэль 2:31; 3:15 Іс. 13:10; Мц. 24:29; Мк. 13:24, 25; Лк. 21:25; Адкр. 6:12, 13; 8:12 і калі будзеш чэзнуць, Я закрыю нябёсы і зацямню зоркі іх: сонца закрыю хмараю, і месяц не дасць свайго бляску;

8усе светачы на небе Я дзеля цябе зацямню ды навяду цемру на тваю зямлю, — кажа Госпад Бог. —

9І Я занепакою сэрца многіх народаў, калі ўчыню знішчэнне тваё сярод народаў, на землях, якіх не ведаеш.

10І многія народы Я ўстрывожу дзеля цябе, і цары іх спалохаюцца дзеля цябе, калі пачне меч Мой уздымацца перад іх вачамі, і кожны будзе безупынна дрыжаць у страху аб жыцці сваім у дзень твайго падзення”.

11Бо вось гэтак кажа Госпад: “Прыйдзе на цябе меч цара Бабілона,

12Я разаб’ю мечамі мужных тваё мноства: яны належаць да найстрашнейшых сярод усіх народаў, і зломяць яны пыху Егіпта, і прападзе ўсё мноства яго.

13І Я знішчу ўсю жывёлу яго, якая жыла над многімі водамі, і не патрывожыць іх больш нага чалавечая, ані капыт жывёлы не занепакоіць іх;

14тады цалкам ачышчу іх воды, і рэкі іх, як алей, правяду Я, — кажа Госпад Бог.

15 Эзэк. 33:29 Калі Я перамяню зямлю Егіпецкую ў пустыню, а зямля будзе пазбаўлена багацця свайго, калі заб’ю ўсіх жыхароў яе, тады даведаюцца, што Я — Госпад.

16Вось, лямант, і будуць ім лямантаваць; будуць ім галасіць дочкі народаў; будуць ім плакаць дзеля Егіпта і дзеля ўсяго мноства яго будуць галасіць”, — кажа Госпад Бог».

17І сталася ў дванаццатым годзе, у першым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:

18«Сын чалавечы, бядуй над людзьмі Егіпта і звядзі яго ў глыбіні падземныя, яго і дачок вялікіх народаў, з тымі, хто сыходзіць у магілу.

19За каго ты лепшы? Сыдзі і супачні з неабрэзанымі.

20Палягуць яны сярод забітых мечам; аддадзены мечу; сцягнулі яны яго і ўсе яго народы.

21Хай скажуць пра яго ў сярэдзіне апраметнай наймагутнейшыя з магутных, калі разам са сваімі паплечнікамі сышлі яны ў магілу: “Маўчаць неабрэзаныя, забітыя мечам!”

22Там Асірыя і ўсе яе дружыны, кругом яе труны яе — гэта ўсё забітыя, што паляглі ад меча;

23іх труны былі змешчаны ў найглыбейшай рацэ, і яго дружыны сталі вакол яго труны; усе пазабіваныя паляглі ад меча — тыя, што палохалі калісьці краіну жывых.

24Там Элам і ўсё мноства яго — кругом яго труны; гэта ўсё пазабіваныя, што паляглі ад меча, якія сышлі неабрэзаныя да падземнай краіны, гэта тыя, што сеялі калісьці страх у зямлі жывых, і ганьбу сваю яны панеслі з тымі, што сышлі ў магілу.

25Паміж забітымі прыгатавалі яму ложак, паміж ўсяго яго мноства, кругом яго — труны яго, усе яны неабрэзаныя і забітыя мечам; пасеялі бо яны страх свой на зямлі жывых і панеслі ганьбу сваю з тымі, што сыходзяць у магілу, размясціліся яны сярод забітых.

26Там — Масок, Тубал і ўсё яго мноства вакол яго — магілы яго, усе яны неабрэзаныя і мечам пазабіваныя, бо страх свой пасеялі ў зямлі жывых;

27і ляжаць яны не пры ваярах, якія загінулі ў даўні час і ў сваёй зброі баявой сышлі ў апраметную, і паклалі мечы свае пад галовы свае, і былі шчыты іх — на костках іх, бо былі яны страхам для ваяроў у зямлі жывых.

28Такім чынам, ты будзеш знішчаны сярод неабрэзаных і будзеш ляжаць сярод пазабіваных мечам.

29Там — Ідумея, цары яе і ўсе князі яе, якія, хоць і мелі вялікую сілу, былі пакладзены між пазабіванымі мечам і якія ляжаць з неабрэзанымі і з тымі, што сышлі ў магілу.

30Там усе валадары поўначы і ўсе сідонцы, якія сышлі разам з пазабіванымі ў страху сваім, асаромленыя ў адвазе сваёй; ляжаць яны, неабрэзаныя, з мечам пазабіванымі, і панеслі яны сваю ганьбу з тымі, што сыходзяць у магілу.

31Убачыць іх фараон і цешыцца будзе са сваім мноствам. Фараон і ўсё яго войска ляжа ад меча, — кажа Госпад Бог, —

32бо страх Свой пасеяў Я ў зямлі жывых; і кінуць яго сярод неабрэзаных, забітых мечам, фараона і ўсё яго мноства, — кажа Госпад Бог».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help