Кніга Псальмаў Псальм 69 (68) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1К іраўніку хору. Паводле «Лілея…» Давідаў.

2 Ёна 2:6 Збаў мяне, Божа, бо падступіліся воды аж да горла майго.

3Заграз я глыбока ў балоце і няма дна; увайшоў я ў глыбокія воды, і цячэнне цягне мяне.

4Знямогся я, крычучы, ахрыплым сталася горла маё; стаміліся вочы мае, так чакаю я Бога майго.

5 Пс. 35:19; Ян. 15:25 Больш чым валасоў на маёй галаве тых, што зненавідзелі мяне без прычыны. Падужэлі тыя, што чыняць мне пераслед, ворагі мае лжывыя; чаго не забіраў, аддаваў я тады.

6Божа, Ты ведаеш неразумнасць маю, і злачынствы мае ад Цябе не ўтоены.

7Хай не пачырванеюць за мяне тыя, што чакаюць Цябе, Госпадзе, Госпадзе магуццяў. Хай не пасаромеюцца з-за мяне тыя, што шукаюць Цябе, Божа Ізраэля!

8Бо з-за Цябе цярплю я ганьбу, сорам пакрывае твар мой;

9чужым стаўся я для братоў маіх, і іншаземцам для сыноў маці маёй.

10 Ян. 2:17; Рым. 15:3 Бо руплівасць па доме Тваім згрызае мяне, і знявагі тых, што зневажалі Цябе, звалілася на мяне.

11І аплакаў я ў посце душу маю, і залічылі яны гэта ганьбаю для мяне.

12Валасяніца на мне замест адзення майго, і стаўся я пасмешышчам для іх.

13Нагаворваюць супраць мяне тыя, што сядзяць пры браме, і спяваюць пра мяне тыя, што п’юць віно.

14А я — малітву маю да Цябе, Госпадзе, у час спагаднасці Тваёй, Божа. У бязмежжы міласэрнасці Тваёй выслухай мяне, у праўдзе збаўлення Твайго.

15 Пс. 40:3 Уратуй мяне з багны, каб я не заграз, уратуй, калі ласка, ад тых, што ненавідзяць мяне, і ад водных глыбіняў.

16Хай не зацягне мяне цячэнне водаў, хай не праглыне мяне вір, хай не самкне нада мною бездань пашчы сваёй, хай не закрые нада мной студня ўваходу свайго.

17Выслухай мяне, Госпадзе, бо спагадная міласэрнасць Твая; у бязмежжы міласэрнасці Тваёй зірні на мяне.

18 Пс. 102:3 І не адварочвай аблічча Твайго ад слугі Твайго; бо перапалоханы я, хутчэй выслухай мяне.

19Прыхініся да душы маёй, абарані яе, барані мяне ад непрыяцеляў маіх.

20 Пс. 44:16 Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і знявагу маю. Перад Табою — усе тыя, што прыгнятаюць мяне;

21ганьба знявечыла сэрца маё, і я змогся. І чакаў я таго, хто б падзяліў са мною смутак — і не было нікога, і таго, хто б суцешыў, — і не знайшоў.

22 Мц. 27:48; Мк. 15:36; Лк. 23:36; Ян. 19:28, 29 І далі яны для ежы мне жоўць, і ў смазе маёй напаілі мяне воцатам.

23 Рым. 11:9, 10 Хай стол іх станецца ім сілом, і адплатаю, і згаршэннем.

24Хай вочы іх зацемрацца, каб не бачылі, і сцёгны іх абнясіль назаўсёды.

25Вылій на іх гнеў Твой, і лютасць гневу Твайго хай ахопіць іх.

26 Дзеі 1:20 Хай будзе пустым іх панадворак, і ў палатках іх не будзе таго, хто б жыў у іх.

27Бо таму, каго Ты пакараў, яны пераслед чынілі і павялічылі пакуту таго, каго Ты параніў.

28Прыкладзі несправядлівасць да несправядлівасці іх, і хай яны не прыйдуць да справядлівасці Тваёй.

29 Вых. 32:32; Адкр. 3:5; 13:8; 17:8 Хай выкрасляць іх з кнігі жывых і са справядлівымі хай не будуць упісаны.

30А я — бедны і спакутаваны; збаўленне Тваё, Божа, падтрымлівае мяне.

31Буду хваліць я імя Бога з песняю і ўзвялічваць буду Яго ў пахвале.

32І спадабаецца Госпаду больш за валоў, больш за цяля, у якога рогі і капыты падрастаюць.

33Хай убачаць пакорлівыя і хай узвесяляцца; шукайце Бога і ажыве сэрца вашае,

34бо выслухаў бедных Госпад і вязняў Сваіх не адцураўся.

35Хай хваляць Яго нябёсы і зямля, моры і ўсе рэптыліі ў іх.

36Бо Бог збавіць Сіён і пабудуе гарады Юды; і паселяцца яны там і будуць ім валодаць.

37І нашчадкі слуг Яго атрымаюць яго ў спадчыну, і тыя, што любяць імя Яго, будуць жыць у ім.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help