Кніга Псальмаў Псальм 109 (108) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм. Божа хвалы маёй, не маўчы;

2бо вусны грэшніка і вусны падступнага разяўлены на мяне. Прамаўляюць супраць мяне языкі падступныя.

3І словам нянавісці акружылі мяне, і напалі на мяне без прычыны.

4За любоў маю яны варагавалі са мною; а я маліўся,

5 Пс. 38:21 І адплацілі мне ліхам за дабро і нянавісцю за любоў.

6Проці яго пастаў грэшніка, а праціўнік хай стане праваруч яго.

7Калі будуць яго судзіць, хай выйдзе асуджаным, і малітва яго хай залічыцца яму за грэх.

8 Дзеі 1:20 Хай дні яго будуць нямногія, і пасаду яго атрымае хто іншы.

9Хай сыны яго стануць сіротамі, а жонка яго — удавой.

10Хай дзеці яго бадзяюцца непрыкаяныя, і хай жабруюць, і хай будуць гнаныя з руін сваіх.

11Хай ліхвяр захопіць усю маёмасць яго, і хай чужынцы разрабуюць працы яго.

12Хай не будзе нікога, хто б праявіў міласэрнасць да яго, хай не будзе нікога, хто б злітаваўся над сіротамі яго.

13Хай дзеці яго пойдуць на пагібель і хай у адзіным пакаленні знішчыцца імя яго.

14Хай прыйдзе на памяць правіннасць продкаў яго перад Госпадам, і грэх маці яго хай не будзе адпушчаны.

15Хай будуць яны заўсёды на вачах Госпада ды хай Ён сатрэ з зямлі памяць пра іх.

16За тое, што не ўспамінаў ён чыніць міласэрнасць, што пераследаваў чалавека ўбогага і жабрака, і параненага сэрцам, каб замардаваць яго.

17 Высл. 11:27 І ўзлюбіў ён паклёп, дык хай спадзе на яго; не хацеў дабраславення, дык хай яно аддаліцца ад яго.

18І адзеўся ён у паклёп, як у вопратку: і няхай прасочыцца ён у нутро яго, як вада ды, быццам алей, у яго косці.

19Хай ён будзе яму, як адзенне, што адкрывае яго, і як пояс, якім ён падпяразваецца.

20Гэта адплата тым, якія прыцясняюць мяне ў Госпадзе і якія прамаўляюць ліхое супраць душы маёй.

21Але Ты, Госпадзе, Госпадзе, чыні разам са мной дзеля імя Твайго, вызвалі мяне, бо спагадная міласэрнасць Твая;

22бо я няшчасны і бедны, і сэрца маё скалечана ўва мне.

23Як цень, калі схіляецца, прамінуў я, трасуць мяне, як саранчу.

24Калені мае саслабелі ад посту, а цела маё схуднела без алею.

25 Мц. 27:39; Мк. 15:29 І я стаў для іх пасмешышчам: убачылі яны мяне і сталі ківаць галовамі сваімі.

26Успамажы, Госпадзе, Божа мой, ратуй мяне дзеля Сваёй міласэрнасці.

27І хай знаюць, што гэта Твая рука: Ты, Госпадзе, гэта ўчыніў.

28Хай яны праклінаюць, але Ты дабраслаўляй; хай тыя, што паўстаюць супраць мяне, хай пасаромеюцца, а слуга Твой будзе весяліцца.

29Тыя, што шкодзяць мне, хай пакрыюцца ганьбай ды хай ахінуцца сорамам, быццам плашчом.

30Ад душы буду вызнаваць Госпада вуснамі маімі ды сярод многіх буду славіць Яго,

31бо стаў Ён праваруч беднага, каб збавіць яго ад тых, што судзяць душу яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help