Кніга Ёва Раздзел 22 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ёў 4:1; 15:1 У адказ Эліфаз Тэманіт сказаў:

2 Ёў 35:6-8 «Ці можа чалавек быць карысным Богу, калі ён ледзь разумее, як самому сабе быць карысным?

3Што за карысць Усемагутнаму, калі ты будзеш справядлівы, або што ты даеш Яму, калі б учыніў беззаганнай дарогу тваю?

4Ці ж за тваю пабожнасць будзе Ён дакараць цябе і пойдзе на суд з табою?

5Ды ці ж не праз ліхадзейнасць тваю шматлікую і бясконцую несправядлівасць тваю?

6Бо ты ўзяў заклад ад братоў тваіх ні за што і з голых здымаў адзенне.

7Ты не падаў вады спрацаванаму і галоднаму адмаўляўся даць хлеба.

8Хіба заможнаму чалавеку ўспамогаю будзе зямля і, завалодаўшы, ён будзе жыць на ёй?

9Удоў адпускаў ты з пустымі рукамі, і плечы сірот абцяжарваў.

10Дзеля таго акружаны ты пасткамі і трывожыць цябе страх неспадзяваны.

11І ў цемры ты не бачыш, і напор вады прыціскае цябе.

12Ці ж Бог не вышэйшы за неба? Паглядзі ўгару на зоркі, як яны высока!

13 Іс. 29:15 А ты кажаш: “Што там ведае Бог? Быццам бы Ён можа судзіць праз імглу.

14Хмары — покрыва Яго, і не бачыць Ён нашых спраў, і ходзіць па крузе нябесным”.

15Ці ты прагнеш трымацца шляху спрадвечнага, па якім крочылі злачынцы,

16якія заўчасна былі знішчаны, і рака падмыла іх грунт?

17 Ёў 21:14 Яны казалі Богу: “Адыдзіся ад нас!” і “Што можа зрабіць нам Усемагутны?”

18 Ёў 21:16 Калі Ён багаццем напоўніў дамы іх, іх думкі далёка былі ад Яго.

19Справядлівыя будуць бачыць і цешыцца, і чалавек беззаганны будзе смяяцца з іх:

20“Сапраўды прапала маёмасць іх, а рэшту іх паглынуў агонь”.

21Дык пагадзіся з Ім, і будзь спакойны, і праз гэта будзеш мець найлепшы плён.

22Прымі з вуснаў Яго закон і пакладзі словы Яго ў сэрцы сваім.

23Калі навернешся да Усемагутнага, адновішся і адкінеш далёка несправядлівасць ад палаткі сваёй.

24Прыпадобніш золата да парахна, а камяні Афіра — да рачнога пяску,

25Усемагутны будзе тваёй крыніцай каштоўных металаў і накопіцца срэбрам для цябе.

26Тады будзеш мець дастаткова асалод ва Усемагутным і падымеш аблічча сваё да Бога.

27З пакораю будзеш прасіць Яго, і Ён выслухае цябе, і ты споўніш абяцанні свае.

28Што пастановіш, прыйдзе да цябе, і на дарогах тваіх будзе свяціць святло.

29Бо Ён паніжае таго, хто гаворыць пыхліва, а хто апускае вочы, той будзе збаўлены.

30Ён уратуе нявіннага, і будзеш ты ўратаваны ў чысціні рук сваіх».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help