1Песня. Псальм. Сыноў Корэ.
2Вялікі Госпад і праслаўлены вельмі ў горадзе нашага Бога.
3 Мц. 5:35 Святая гара Яго, прыгожы ўзгорак — радасць усёй зямлі. Гара Сіён, скрай поўначы, горад вялікага Валадара.
4Бог у дамах яго вядомы зрабіўся як прыстанішча.
5Бо сышліся цары, сабраліся, як адзін.
6Калі ж самі ўбачылі, так здзівіліся, што стрывожыліся і ўцяклі.
7 Іс. 21:3 Страх напаў там на іх і боль, быццам у парадзіхі.
8Ветрам усходнім скрышыў Ты караблі Тарсіскія.
9Так, як мы спачулі, так і пабачылі ў горадзе Бога Магуццяў, у горадзе нашага Бога, Бог заснаваў яго навек.
10Мы разважаем, Божа, пра Тваю міласэрнасць пасярод святыні Тваёй.
11Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — да ўскрайкаў зямлі. Правіца Твая поўная справядлівасці.
12Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі Юды з прычыны Тваіх судоў.
13Абыдзіце Сіён наўкола і абдыміце яго, палічыце яго вежы.
14Адчуйце сэрцам вашым магуцце яго і прабяжыцеся ўздоўж дамоў яго, каб расказаць іншаму пакаленню.
15Бо гэта і ёсць Бог, Бог наш навечна і на векі вечныя; Ён павядзе нас праз вякі.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
