Евангелле паводле Мацвея Раздзел 20 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Затым падобна Валадарства Нябеснае да чалавека, гаспадара дома, які выйшаў на досвітку наймаць работнікаў у вінаграднік свой.

2Учыніўшы з работнікамі пагаджэнне па дынару за дзень, ён паслаў іх у свой вінаграднік.

3І, выйшаўшы каля гадзіны трэцяй, убачыў іншых, што стаялі на рынку без работы,

4і сказаў ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік, і, што будзе справядліва, дам вам”.

5І яны пайшлі. Ды зноў выйшаў каля шостай і каля дзявятай гадзіны і зрабіў падобнае.

6Дый яшчэ каля гадзіны адзінаццатай выйшаў і знайшоў іншых, што стаялі без працы, ды кажа ім: “Што вы тут стаіце цэлы дзень бяздзейныя?”

7Кажуць яму: “Бо ніхто нас не наняў”. Ён кажа ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік Мой, і, што будзе справядліва, дам вам”.

8 2Кар. 5:10 А калі настаў вечар, сказаў гаспадар вінаградніку загадчыку свайму: “Скліч работнікаў і дай ім плату, пачынаючы ад апошніх, а канчаючы першымі”.

9І, калі прыйшлі тыя, што каля адзінаццатай гадзіны наняліся на работу, атрымалі па дынару.

10Калі ж прыйшлі першыя, думалі, што болей атрымаюць, але і яны атрымалі па дынару.

11 Лк. 15:29; Рым. 14:10 Дык, узяўшы, наракалі на гаспадара,

12 Лк. 17:7 кажучы: “Гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, а ты прыраўняў іх да нас, а мы ж пераносілі цяжар дня і спякоту”.

13А ён, адказваючы аднаму з іх, сказаў: “Дружа, не зрабіў я табе крыўды. Ці ж ты не ўмовіўся са мной за дынар?

14 2Ян. 8 Дык вазьмі, што тваё, і ідзі, бо хачу і гэтаму апошняму даць, як і табе.

15 Мк. 7:21; Рым. 9:16 Ці ж не можна мне рабіць з маім, што хачу? І ці ж вока тваё зайздроснае ад таго, што я добры?”

16 Мк. 10:31; Лк. 13:30 Так будуць апошнія першымі, а першыя – апошнімі, бо многа пакліканых, але мала абраных».

17 Ян. 12:12 І, уваходзячы ў Ерузалім, Ісус адвёў асобна дванаццаць вучняў і сказаў ім па дарозе:

18 Мк. 10:33; Лк. 18:31; Ян. 18:5 «Вось, мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на смерць,

19 Лк. 23:1; Дзеі 3:13; 1Кар. 15:4 і выдадуць Яго на ганьбаванне паганам, на бічаванне і ўкрыжаванне, і трэцяга дня ўваскрэсне».

20Тады падышла да Яго маці сыноў Зебядзеевых з сынамі сваімі, кланяючыся і просячы нечага ў Яго.

21Ён сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна гаворыць Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае ў Валадарстве Тваім сядзелі адзін праваруч Цябе, а другі – леваруч».

22 Мк. 14:36; Лк. 12:50; Ян. 18:11; 1Пёт. 2:24 Але Ісус, адказваючы, сказаў ёй: «Не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я піць буду, ці хрысціцца хростам, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».

23 Лк. 22:30; Дзеі 12:2; Рым. 6:3; Адкр. 1:9 Ён гаворыць ім: «Так, келіх Мой піць будзеце і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце хрысціцца, але дазволіць сядзець ад Мяне праваруч ці леваруч – гэта не Маё, але каму прыгатавана Айцом Маім».

24 Мк. 10:41 І, пачуўшы гэта, дзесяць разгневаліся на двух братоў.

25Але Ісус паклікаў іх да Сябе і гаворыць: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі і магнаты трымаюць уладу над імі.

26 Мк. 9:35; 1Пёт. 5:3; 1Кар. 9:19 Не так будзе між вамі, але хто хацеў бы сярод вас быць большым, будзе вашым паслугачом.

27І хто сярод вас хацеў бы быць першым, будзе вашым паслугачом.

28 Мц. 26:28; Ян. 11:51 Падобным чынам і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Ён служыў ды аддаў душу Сваю як адкупленне за многіх».

29І, калі яны выходзілі з Ерыхона, ішлі ўслед за імі вялікія натоўпы.

30 Лк. 1:31 І вось, двое сляпых, што сядзелі пры дарозе, пачулі, што праходзіць Ісус, і закрычалі, кажучы: «Злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давіда!»

31А людзі сварыліся на іх, каб маўчалі, але яны яшчэ гучней крычалі: «Злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давіда!»

32І спыніўся Ісус, і паклікаў іх, і гаворыць: «Што вы хочаце, каб Я вам зрабіў?»

33Яны кажуць Яму: «Госпадзе, каб адкрыліся нам вочы».

34 Мк. 10:52; Лк. 18:43 І, пашкадаваўшы, Ісус дакрануўся да вачэй іх; і іх вочы адразу сталі бачыць і яны пайшлі за Ім.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help