Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Мудрасць упакоранага падыме яму галаву ды пасадзіць яго між магнатамі.

2Не хвалі чалавека па выглядзе яго ды не брыдзься чалавекам дзеля нязграбнага выгляду яго.

3Малая пчала між лятаючымі, а першынство мае салодкасцю плода свайго.

4Не ганарыся ніколі адзеннем, ані ў дзень славы сваёй не ўзнасіся, бо цудоўныя ёсць толькі творы аднаго Узвышняга, і не даступны і не бачны людзям творы Яго.

5Многа тыранаў сядзела на зямлі ды той, аб кім і не думалі, насіў дыядэму.

6Многія магнаты былі абясслаўлены, і праслаўленыя былі аддадзены ў рукі іншых.

7Не вінаваць нікога, перш чым не разведаеш, а калі разведаеш, абвінавачвай справядліва.

8Не адказвай, пакуль не выслухаеш, і ўмешвацца ў гаворку не варта.

9Не спрачайся ў справе, для цябе не патрэбнай, ды не ўдзельнічай у судзе грэшнікаў.

10Сыне, не бярыся за многія справы; і калі паспяшаешся, не застанешся без віны: бо калі будзеш пераследаваць – не схопіш, і калі ўцякаеш – не ўцячэш.

11 Пс. 127:2 Чалавек працуе, і спяшаецца, і перажывае, і ўсё-такі жыве ў недастатку.

12Іншы кволы, мае патрэбу ў падтрымцы, болей мае патрэбу ў сіле, і багаты на недастатак;

13і вока Божае глядзіць на яго з дабратою, ды падымае Ён яму галаву: і многія дзівяцца з гэтага.

14 Іс. 45:7; Ёў 1:21 Дабро і зло, жыццё і смерць, убогасць і багацце – ад Бога.

15Мудрасць, і навука, і веданне закону – ад Госпада, любоў і дарогі добрых – у Яго.

16 Экл. 6:2; Лк. 12:15-21 Блуканне і поцемкі для грэшнікаў створаны; яны ж цешацца ў злачынствах, у злачынстве старэюць.

17Дар Божы застанецца справядлівым, ды ўпадабанне Яго пяройдзе ў вечнасць.

18Як хто разжыўся, скупа працуючы, і гэта будзе часткай узнагароды яго:

19калі ён кажа: «Знайшоў сабе супачынак і цяпер буду пражываць толькі са сваіх дастаткаў», –

20 Высл. 23:17 і ён не ведае, што час пройдзе і наблізіцца смерць, і ўсё пакіне іншым, і памрэ.

21Цвёрда стой у законе тваім ды ў ім жыві, і, спаўняючы загады, дачакайся старасці.

22Не дзівіся з дзеянняў грэшнікаў, а спадзявайся на Бога і трывай у сваёй працы.

23Бо лёгка ў вачах Бога хутка ўзбагаціць беднага.

24 Сірах. 5:1; Лк. 12:15-21 Дабраславенне Бога – у нязменнай узнагародзе справядлівага, і хутка прынясе плады поспех яго.

25Не кажы: «Чаго мне яшчэ трэба? І якая мне будзе з гэтага карысць?»

26Не кажы: «Усяго мне хапае; ды чаго мне цяпер сумаваць?»

27У дзень памыснасці не забывайся пра беды, і ў дзень бед не забывайся пра памыснасць,

28бо для Бога лёгка ў дзень смерці аддаць кожнаму чалавеку па яго шляхах.

29Хвілінная бяда прымушае забыцца пра вялікую раскошу, і пры канцы чалавека адкрываюцца яго справы.

30Пры жыцці не хвалі аніводнага чалавека, бо толькі пры канцы жыцця свайго пазнаецца чалавек.

31Не ўвадзі ў дом свой абы-якога чалавека, бо многа ёсць подступаў у хітрага.

32Бо як выходзяць вантробы і смярдзяць, і як курапатка, што трапіла ў клетку, і як дзікая каза ў пастцы, такое і сэрца пыхліўцаў; і, як шпіён, падглядае ён падзенне блізкага свайго.

33Бо той, хто ставіць пасткі, дабро ператварае ў зло і на людзей выпрабаваных кладзе пляму.

34Ад іскры адной разгараюцца вугалі, і ад аднаго ліхотніка разліваецца кроў; а чалавек грэшны цікуе на кроў.

35Сцеражыся ліхога чалавека, бо ён спрычыняе беды; каб ён часам не наклаў на цябе плямы навек.

36Дапусці да сябе чужынца – і ён увядзе цябе ў замяшанне, і адчужыць цябе ад тваіх найбліжэйшых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help