Другая кніга Хронікаў Раздзел 18 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Пар. 17:5 Такім чынам, Язафат быў багатым і вельмі слаўным, і зрадніўся ён з Ахабам.

21Цар. 22:1-28І па некалькіх гадах накіраваўся да Ахаба ў Самарыю, і да прыбыцця яго Ахаб забіў многа авечак і валоў, яму і народу, які прыбываў разам з ім; і ўгаварыў яго, каб ён пайшоў з ім супраць Рамота ў Галаадзе.

3І Ахаб, цар Ізраэля, сказаў Язафату, цару Юдэі: «Хадзі са мною ў Рамот у Галаадзе». Той адказаў яму: «Я так, як і ты; народ мой, як і твой народ, і разам з табою будзем ваяваць».

4І сказаў Язафат цару Ізраэля: «Парайся, прашу, пры сённяшніх справах, што кажа Госпад».

5Тады цар Ізраэля сабраў чатырыста чалавек прарокаў і спытаўся ў іх: «Ці ісці нам на Рамот у Галаадзе вайной, ці павінны мы ўстрымацца?» А яму: «Ідзі, — кажуць, — і аддасць іх Бог у рукі цара».

6І адазваўся Язафат: «Ці няма тут яшчэ іншага прарока Госпадава, каб ад яго таксама даведацца?»

7Тады сказаў цар Ізраэля Язафату: «Яшчэ ёсць адзін чалавек, у якога маглі б мы спытацца пра волю Госпадаву; але я яго зненавідзеў, бо ён увесь час прарочыць для мяне не дабро, а ліха: гэта Міхей, сын Емлі». І сказаў Язафат: «Не гавары, цар, гэтак».

8Дык пазваў цар Ізраэля аднаго з еўнухаў і сказаў яму: «Пакліч як найхутчэй Міхея, сына Емлі».

9Затым цар Ізраэля і цар Юдэі Язафат абодва селі на пасады свае, апранутыя ў шаты царскія; сядзелі ж на плошчы каля Самарыйскай брамы, і ўсе прарокі прарочылі перад абліччам іх.

10Сэдэцыя ж, сын Ханааны, зрабіў сабе жалезныя рогі і казаў: «Гэта кажа Госпад: “Імі будзеш турбаваць Сірыю аж да знішчэння яе”».

11Ды ўсе прарокі падобна прарочылі, і казалі: «Ідзі ў Рамот Галаадскі, і пашчаслівіцца. Аддасць іх Бог у рукі цара».

12Пасланец жа, які пайшоў клікаць Міхея, сказаў яму: «Вось, прароцтвы ўсіх прарокаў у адзін голас дабро цару прадказваюць; дык прашу цябе, каб і слова тваё ад іх не рознілася, і прарочы шчаслівае».

13Міхей яму адказаў: «Хай жыве Госпад, бо што скажа Бог мой, тое я гавару».

14Такім чынам, прыбыў да цара. Цар пытаецца ў яго: «Міхей, маем мы ісці ў Рамот у Галаадзе ваяваць, ці ўстрымацца?» Ён адказаў яму: «Ідзіце, і хай вам шчаслівіцца, каб ворагі трапілі ў вашы рукі».

15І сказаў цар: «Колькі разоў маю цябе заклінаць, каб ты не казаў мне нічога другога, толькі праўду ў імя Госпада».

16Ліч. 27:17; Эзэк. 34:5; Мц. 9:36; Мк. 6:34Тады сказаў ён: «Бачыў я ўвесь Ізраэль расцярушаны па гарах, як авечкі без пастуха. І сказаў Госпад: “Не маюць яны гаспадара; хай вяртаецца кожны ў дом свой у супакоі!”»

17І сказаў цар Ізраэля Язафату: «Ці не казаў я табе, што ён не праракуе мне нічога добрага, але тое, што благое?»

18А таму Міхей сказаў: «Слухайце слова Госпадава. Убачыў я Госпада, Які сядзіць на сваім пасадзе, ды ўсё нябеснае войска, якое абкружае Яго з правага і з левага боку;

19і спытаў Госпад: “Хто падмане цара Ізраэля Ахаба, каб ён пайшоў і загінуў у Рамоце Галаадскім?” І калі адзін казаў так, а другі інакш,

20тады выступіў адзін дух, і стаў перад Госпадам, і сказаў: “Я падману яго”. Спытаўся ў яго Госпад: “Чым яго падманеш?”

21А ён адказаў: “Пайду і стану духам ілжывым у вуснах усіх яго прарокаў”. І сказаў Госпад: “Падманеш і пераможаш. Ідзі і так зрабі”.

22Дык цяпер знай, што Госпад даў духа хлусні ў вусны ўсіх тваіх прарокаў ды Госпад прадказаў табе няшчасце».

23Тады Сэдэцыя, сын Ханааны, падышоў і ўдарыў па твары Міхея і сказаў: «Якой дарогай прыйшоў Дух Госпадаў ад мяне, каб сказаць табе?»

24І Міхей сказаў: «Ты сам убачыш у той дзень, калі будзеш уваходзіць то ў адзін пакой, то ў іншы, каб схавацца».

25А цар Ізраэля загадаў, кажучы: «Вазьміце Міхея і завядзіце яго да Амона, начальніка горада, і да Ёаса, сына цара,

26і скажыце: “Гэта загадвае цар: “Укіньце яго ў вязніцу і дайце яму крыху хлеба і трошкі вады, пакуль не вярнуся ў супакоі”».

27І Міхей сказаў: «Калі вернешся ў супакоі, не сказаў мне гэтага Госпад». Затым сказаў: «Слухайце ўсе народы!»

281Цар. 22:29-35Такім чынам, цар Ізраэля і Язафат, цар Юдэі, пайшлі ваяваць у Рамот у Галаадзе.

29І звярнуўся цар Ізраэля да Язафата: «Я змяню адзенне і так пайду ваяваць; а ты апраніся ў твае шаты». Затым цар Ізраэля, змяніўшы адзенне, уступіў у бой.

30Цар жа Сірыі загадаў кіраўнікам калясніц сваіх, кажучы: «Не ваюйце ані супраць малага, ані супраць вялікага, адно толькі супраць цара Ізраэля!»

31Дык калі кіраўнікі калясніц убачылі Язафата, сказалі: «Гэта цар Ізраэля!» І акружылі яго, каб з ім ваяваць. Але ён ускрыкнуў да Госпада, і памог Ён яму, і Бог адвярнуў іх ад яго.

32Бо калі кіраўнікі калясніц убачылі, што ён не цар Ізраэля, яны пакінулі яго.

33Здарылася, аднак, што адзін з ваяроў выпадкова пусціў стралу і прабіў цара Ізраэля паміж засцежкамі кальчугі. Дык ён сказаў возніку свайму: «Павярні сваю руку і выведзі мяне з бою, бо я паранены».

34І ўскладніўся бой у той дзень; цар жа стаяў у калясніцы сваёй насупраць сірыйцаў да вечара і на захадзе сонца памёр.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help