Евангелле паводле Марка Раздзел 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

35І некаторыя з тых, што бліжэй стаялі, чуючы гэта, казалі: «Вось, Ён Іллю кліча».

36 Пс. 69:22; Мц. 27:48; Ян. 19:29 А адзін, падбегшы, напоўніўшы губку воцатам і ўсклаўшы яе на трысціну, даваў Яму піць, кажучы: «Пачакайце, паглядзім, ці прыйдзе Ілля зняць Яго».

37Ісус жа, закрычаўшы моцным голасам, сканаў.

38 Мц. 27:51; Лк. 23:45 І заслона ў святыні разадралася напалам з верху аж да нізу.

39 Мц. 27:54; Лк. 23:47 Сотнік жа, што стаяў насупраць, бачачы, што Ісус, так закрычаўшы, сканаў, гаворыць: «Сапраўды, Гэты Чалавек быў Сын Божы».

40 Мц. 27:55; Лк. 23:49; Ян. 19:25 А былі там і жанчыны, здалёк паглядаючыя, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Язэта, і Саламея,

41якія, калі Ісус быў у Галілеі, хадзілі з Ім і паслугавалі Яму, ды многа іншых, што разам з Ім прыйшлі ў Ерузалім.

42І, калі звечарэла, а быў гэта дзень прыгатавання, які бывае перад суботаю,

43 Мц. 27:57; Лк. 2:25; Ян. 19:38 прыйшоў Язэп з Арыматэі, знатны член рады, які сам чакаў прыходу Валадарства Божага, і адважна ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Ісуса.

44Але Пілат сумняваўся, ці ўжо памёр, і, паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго, ці ўжо памёр,

45і, даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу.

46 Мц. 27:59; Лк. 23:53; Ян. 19:40 Язэп жа купіў плашчаніцу і, зняўшы Яго, абгарнуў Яго плашчаніцай ды паклаў у магіле, што была высечана ў скале, і падкаціў камень да ўваходу ў магілу.

47Марыя ж Магдалена і Марыя, маці Язэпа, глядзелі, дзе пахавалі Яго.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help