Ліст да Галатаў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Потым, праз чатырнаццаць гадоў, я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою і Ціта.

2 Дзеі 15:1; Плп. 2:16; 1Тэс. 3:5; 2Цім. 4:7 Накіраваўся ж я згодна з аб’яўленнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Евангелле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бег або бягу.

3Але і Ціт, што быў са мной, хоць быў грэк, не быў змушаны да абразання.

4 Дзеі 15:1; Як. 1:25; Юды 4; 2Кар. 11:13 А адносна фальшывых братоў, якія падступіліся, каб выпрабаваць свабоду нашу, якую маем у Ісусе Хрысце, каб адправіць нас зноў у няволю,

5ім мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.

6 Дзеі 10:34; Рым. 2:11; 2Кар. 11:5 Адносна ж да тых, што выдаюць сябе за некага, якімі б яны ні былі калісьці, для мяне ўсё роўна: Бог не ўзіраецца на важнасць асобы. А тыя, што лічацца за кагосьці, мне не пярэчылі.

7 Дзеі 9:15; Рым. 11:13; 1Тэс. 2:4; 1Цім. 1:11 Нават наадварот, калі ўбачылі, што мне даручана абвяшчаць Евангелле неабрэзаным, як Пётры абрэзаным, –

8 Дзеі 9:15; 1Пёт. 1:1 бо Той, Які дзейнічаў праз Пётру ў Апостальстве між абрэзанымі, дзейнічаў і праз мяне між паганамі, –

9 Мц. 16:18 і калі пазналі, што і мне дадзена гэтая ласка, дык Якуб, Кіфа і Ян, якіх лічылі стаўпамі, падалі мне і Барнабе руку лучнасці, каб мы ішлі да паганаў, а яны да абрэзаных,

10 Дзеі 11:30; Рым. 15:26; 1Кар. 16:1; 2Кар. 8:9 каб толькі помнілі мы пра бедных, аб чым я і сам рупіўся раней, каб рабіць гэта.

11 Дзеі 11:19 Калі ж пасля таго Пётра прыбыў у Антыёхію, я выступіў супраць яго, бо ён заслужыў дакор.

12 Дзеі 10:28 Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі, калі ж тыя надышлі, стаў пазбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абрэзанымі.

13За гэтай яго крывадушнасцю пайшлі і другія юдэі, так што і Барнаба быў уцягнуты імі ў гэтую крывадушнасць.

14 Дзеі 10:28; 1Цім. 5:20 Калі ж я ўбачыў, што яны не ходзяць проста, не паводле праўды Евангелля, сказаў аб гэтым Пётры ў прысутнасці ўсіх: «Калі ты, будучы юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?»

15 Мц. 9:11; Плп. 3:5 Мы па прыродзе юдэі, а не з паганаў грэшнікі,

16 Пс. 143:2 ведаючы ж, што чалавек апраўдваецца не праз выкананне закону, а праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Ісуса Хрыста, каб апраўдацца верай у Хрыста, а не выкананнем закону, бо выкананнем закону не апраўдаецца ніводнае цела.

17 Рым. 3:19; 1Ян. 3:8 Калі ж мы, шукаючы апраўдання ў Хрысце, аказаліся самі грэшнымі, ці ж Хрыстос – паслугач граху? Аніколі.

18Бо калі я адбудоўваю зноў тое, што раней зруйнаваў, то сябе раблю злачынцам.

19 Рым. 6:2; 1Кар. 9:20; 2Кар. 5:15; Плп. 3:10 Я, вось, праз закон памёр для закону, каб жыць для Бога. Я ўкрыжаваны з Хрыстом:

20 Мц. 7:14 дык жыву ўжо не я, але жыве ўва мне Хрыстос. Хоць цяпер жыву ў целе, жыву ў веры ў Сына Божага, Які ўзлюбіў мяне і аддаў Самога Сябе за мяне.

21 Геб. 7:11 Не адкідаю ласкі Божай. Калі б праз закон справядлівасць, дык Хрыстос памёр дарма.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help