Дзеі святых Апосталаў Раздзел 26 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Дзеі 24:10 Агрыпа гаворыць да Паўлы: «Дазваляецца табе гаварыць у тваю абарону». Тады Паўла, працягнуўшы руку, пачаў апраўдвацца:

2 Дзеі 21:28; 1Пёт. 3:14 «Цар Агрыпа! Лічу я сябе шчаслівым, што магу сёння выступаць у абарону сваю перад табой адносна ўсяго, у чым вінавацяць мяне юдэі.

3Тым больш, што ты ведаеш усё, што звычайнае і спрэчнае сярод юдэяў; таму прашу цябе цярпліва мяне выслухаць.

4Жыццё маё ад маладосці, якое праходзіла ў народзе маім і ў Ерузаліме, ведаюць усе юдэі.

5 Плп. 3:5 Яны добра ведаюць мяне ад пачатку і, каб хацелі, маглі б засведчыць, што я, як фарысей, жыў паводле звычаяў найдасканалейшага вучэння нашай рэлігіі.

6 Рым. 15:8; Ціт. 2:13 І цяпер стаю перад судом за надзею на тое, што было абяцана ад Бога бацькам нашым,

7 Лк. 2:37; Як. 1:1; 1Тэс. 3:10; 1Цім. 5:5 на выкананне гэтага спадзяюцца дванаццаць пакаленняў нашых, служачы заўсёды, днём і ўночы. Дзеля гэтае надзеі, цару Агрыпа, і вінавацяць мяне юдэі.

8Чаму вам здаецца немагчымым, што Бог уваскрашае памерлых?

9 Ян. 16:2; 1Кар. 15:9; 1Цім. 1:12 Калісьці і мне самому здавалася, што мушу чыніць многа перашкод імені Ісуса з Назарэта,

10 1Кар. 15:9; Гал. 1:13; 1Цім. 1:13 што і рабіў у Ерузаліме; і, атрымаўшы ўладу ад першасвятароў, кідаў у вязніцы шматлікіх святых, і аддаваў голас «за», калі іх забівалі.

11 Мц. 10:17 І часта ва ўсіх сінагогах карамі прымушаў іх да блюзнення, і пераследаваў іх празмерна нават па іншых гарадах.

12І так ішоў я ў Дамаск з уладаю і з даручэннем ад першасвятароў,

13і ў дарозе апоўдні ўбачыў я, о цару, святло з неба, ярчэйшае за ззянне сонца, якое агарнула мяне і тых, што ішлі разам са мной.

14І, калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, што звярнуўся да мяне і сказаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш? Цяжка табе ўпірацца супраць ражна!”

15Я сказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” А Госпад адказаў: “Я – Ісус, Якога ты пераследуеш.

16Але падыміся і стань на ногі твае, бо аб’явіўся Я табе, каб паставіць цябе паслугачом і сведкам таго, што ты пабачыў, ды таго, што табе аб’яўлю,

17і абараню цябе ад народа і ад паганаў, да якіх цяпер цябе пасылаю,

18 Лк. 1:77; Ян. 8:12; 1Пёт. 2:9; 2Кар. 4:4; Эф. 5:8; Клс. 1:12; 1Тэс. 5:5 каб адкрыў ты ім вочы, каб павярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў і ўдзел са святымі праз веру ў Мяне”.

19Адсюль, цару Агрыпа, не мог я працівіцца з’яве з неба,

20 Мц. 3:8; Лк. 3:8 але перш тым, што ў Дамаску, і ў Ерузаліме, і ва ўсёй краіне Юдэі, і паганам прапаведаваў, каб пакаяліся ды навярталіся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага навяртання.

21З гэтай прычыны, схапіўшы мяне, калі я быў у святыні, юдэі спрабавалі мяне забіць.

22 Лк. 24:27; Ян. 5:46; Рым. 3:21 Але з дапамогай Божай жыву да сёння і стаю, сведчачы малым і вялікім, не кажучы нічога звыш таго, што прадказвалі прарокі і Майсей, што мае стацца,

23 Іс. 42:6; 49:6; Лк. 2:32; 1Кар. 15:20; 2Кар. 4:4; Клс. 1:18; Адкр. 1:5 што Хрыстос мае цярпець, што будзе Першым уваскрослым з мёртвых ды што будзе прапаведаваць святло для народа і для паганаў».

24 Ян. 10:20; 1Кар. 1:23 А калі ён так выступаў у абароне, Фэст гучным голасам сказаў: «Паўле, ты адурнеў. Вялікая навука давяла цябе да вар’яцтва».

25А Паўла адказаў: «Дастойнейшы Фэст, я не вар’ят, але гавару словы праўды і разважнасці!

26Ведае пра гэта цар, да якога гавару смела. Я мяркую, што нічога з гэтага для яго не таямніца, бо адбывалася яно не ў нейкім закутку.

27Ці верыш, цар Агрыпа, прарокам? Ведаю, што верыш».

28На гэта Агрыпа сказаў Паўлу: «Ты амаль пераканаў мяне стаць хрысціянінам!»

29 1Кар. 7:7 А Паўла сказаў: «Я маліў бы Бога, каб хутка ці няскора не толькі ты, але таксама ўсе, што мяне сёння слухаюць, сталіся б такімі, як я, апрача гэтых путаў».

30І як ён сказаў гэтае, устаў цар, і намеснік, і Берэніка, ды тыя, што з імі сядзелі,

31і, выходзячы, гаварылі адзін аднаму, кажучы: «Гэты чалавек не зрабіў нічога, вартага смерці або вязніцы».

32 Дзеі 25:11 А Агрыпа сказаў Фэсту: «Можна было б адпусціць яго, калі б ён не апеляваў да цэзара».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help