Кніга Выхаду Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Вых. 5:1; 7:16; 10:3 І сказаў Госпад Майсею: «Ідзі да фараона і скажы яму: “Гэта кажа Госпад, Бог гебраяў: “Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне.

2Бо калі адмовішся яшчэ раз і будзеш іх утрымліваць,

3тады рука Госпадава будзе на маёмасці тваёй: на палях, на конях, і аслах, і вярблюдах, і валах, і авечках — пошасць вельмі страшная;

4але Госпад

5І назначыў Госпад час, кажучы: «Заўтра споўніць Госпад слова гэтае на зямлі».

6Такім чынам, споўніў Госпад слова гэтае ў наступны дзень, і загінула ўся жывёла егіпцян, а з жывёлы сыноў Ізраэля не загінула нічога.

7 Вых. 7:14; 8:15, 32 І паслаў фараон выведаць; і нічога не прапала з таго, чым валодаў Ізраэль. Аднак сэрца фараона зацвярдзела, і не адпусціў ён народ.

8І сказаў Госпад Майсею і Аарону: «Вазьміце поўнымі прыгаршчамі попел з печы, і Майсей хай кіне яго ў неба перад фараонам;

9і хай падымецца пыл па ўсёй зямлі Егіпецкай; і будуць на людзях і на жывёле нарывы і скулы набухлыя на ўсёй зямлі Егіпецкай».

10 Адкр. 16:2 І прынеслі яны попел з печы, і сталі перад фараонам, і кінуў яго Майсей у неба; і з’явіліся нарывы скул набухлых у людзей і жывёлы.

11І чараўнікі не маглі з’явіцца перад Майсеем з-за скул, якія на іх былі, як і па ўсёй зямлі Егіпецкай.

12 Вых. 4:21 Але Госпад зрабіў цвёрдым сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як прадказаў Госпад Майсею.

13І сказаў Госпад Майсею: «Устань зранку, і стань перад фараонам, і скажы яму: “Гэта кажа Госпад, Бог гебраяў: “Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне;

14бо ў гэты раз пашлю ўсе плягі Мае на сэрца тваё, і на паслугачоў тваіх, і на народ твой, каб ведаў ты, што няма падобнага Мне на ўсёй зямлі.

15Бо цяпер, калі б Я, выцягнуўшы руку, ударыў цябе і народ твой пошасцю, прапаў бы ты з зямлі.

16 Рым. 9:17 Таму Я і захаваў цябе, каб на табе паказаць магутнасць Маю і каб было распавядана пра імя Маё па ўсёй зямлі.

17Ты ўсё яшчэ ўтрымліваеш народ Мой і не жадаеш адпусціць яго?

18Вось, заўтра, у гэты самы час, Я пашлю град, такі вялікі, якога не было ў Егіпце ад дня яго заснавання і дасюль.

19Такім чынам, ужо цяпер пашлі і сабяры жывёлу сваю і ўсё, што маеш на полі; бо на людзей і жывёлу ўсю, што будзе на двары і што не будзе сабрана з палёў, упадзе град, і яны загінуць”».

20Хто спалохаўся слова Госпадава з паслугачоў фараона, дазволіў паслугачам сваім і жывёле шукаць абароны ў дамах;

21а хто пагрэбаваў словам Госпада, той пакінуў паслугачоў сваіх і жывёлу на палях.

22І сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю ў неба, каб пайшоў град на ўсёй зямлі Егіпецкай: на людзей, і на жывёлу, і на ўсю расліннасць палявую ў зямлі Егіпецкай».

23І выцягнуў Майсей кій свой у неба, і Госпад паслаў грымоты, і град, і маланкі, што разбягаюцца па зямлі; і спаслаў Госпад град на зямлю Егіпецкую.

24 Адкр. 8:7; 16:21 І град, і агонь, змяшаныя разам, з’явіліся; град быў такі велізарны, якога не было на зямлі Егіпецкай ніколі ад часу, калі ён стаўся народам.

25І ўдарыў град па ўсёй зямлі Егіпецкай, па ўсім, што было на палях: ад чалавека да жывёлы; і ўдарыў град па ўсёй расліннасці палявой і паламаў кожнае дрэва краіны.

26Толькі ў зямлі Гашэн, дзе былі сыны Ізраэля, граду не здарылася.

27 Вых. 10:16 І паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, гаворачы ім: «Цяпер я зграшыў; Госпад справядлівы, я і мой народ — вінаватыя.

28Прасіце Госпада, каб спыніліся грымоты Божыя і град, а я адпушчу вас, і ўжо ніколі больш не застанецеся тут».

29Сказаў Майсей: «Калі я выйду з горада, выцягну далоні мае да Госпада; і спыняцца грымоты, і граду не будзе, каб ведаў ты, што Госпадава зямля.

30Але я ведаю, што ані ты, ані паслугачы твае не баіцеся яшчэ Госпада Бога».

31Такім чынам, лён і ячмень былі папсаваныя, таму што ячмень выпусціў ужо каласы, а лён ужо меў семя;

32а пшаніца і жыта не былі папсаваныя, бо паспявалі позна.

33І, выйшаўшы ад фараона з горада, Майсей выцягнуў рукі да Госпада; і спыніліся грымоты і град, і не праліваліся больш дажджы на зямлю.

34А фараон, бачачы, што і дажджы спыніліся, і град, і грымоты, павялічыў грэх;

35і зацвярдзела сэрца яго і паслугачоў яго, і занадта зацвярдзела; і не адпусціў ён сыноў Ізраэля, як і казаў Госпад праз Майсея.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help