1Дык крычы, калі ёсць той, хто табе адкажа! Да каго са святых звернешся ты?
2Бо бязглуздага забівае гняўлівасць, а неразумнага губіць зайздрасць.
3Я бачыў бязглуздага, трывала ўкаранёнага, і пракляў я дом яго ў той жа час.
4Далёка будуць сыны яго ад збаўлення, і будуць іх штурхаць у браме, і не будзе таго, хто б выбавіў.
5Ураджай яго з’есць галодны, а самога яго ўзброены схопіць, і прагныя вып’юць багацце яго.
6Бо не з пылу бярэцца няшчасце, і не з зямлі вырастае пакута,
7але чалавек спараджае працу, як птушкі ўзнімаюцца ў палёт.
8З гэтай прычыны я буду прасіць Госпада і ўзнясу прамову сваю да Бога,
9 Ёў 9:10 Які чыніць вялікае, і недаследнае, і дзівоснае без ліку;
10Які дае дождж на аблічча зямлі і абмывае водамі палеткі;
11Які пакорлівых ставіць высока, а тужлівых падтрымлівае выратаваннем;
12Які разбівае намеры ліхадзеяў, каб не змаглі рукі іх выканаць тое, што пачалі;
13 1Кар. 3:19 Які ловіць мудрых у хітрасці іх і змову нягоднікаў разбівае.
14 Паўт. Зак. 28:29 Днём яны забягуць у цемру і, быццам уночы, будуць навобмацак ісці апоўдні.
15Затое Ён выратуе няшчаснага ад меча вуснаў іх і ад рукі пераследніка — беднага;
16і будзе спадзяванне няшчаснаму, несправядлівасць жа закрые рот свой.
17 Высл. 3:11; Геб. 12:5, 6; Адкр. 3:19 Шчасны чалавек, якога дакарае Бог; дык ушчуваннем Усемагутнага не пагарджай.
18 Паўт. Зак. 32:39; Ос. 6:1 Бо Ён раніць і лечыць, Ён б’е, і рукі Яго аздараўляюць.
19Ад шасці бед збавіць цябе, і ў сёмы раз не кране цябе няшчасце.
20 Пс. 33:19 У голад Ён выбавіць цябе ад смерці, а ў час вайны — ад рукі меча.
21Усцеражэшся ты ад бізуна языка і не збаішся спусташэння, калі яно прыйдзе.
22У час спусташэння і голаду будзеш ты смяяцца ды не будзеш баяцца звяроў зямных.
23Але з камянямі палявымі дамова твая і звяры зямныя будуць да цябе прыязныя.
24І ты даведаешся, што палатка твая ў супакоі, і, наведваючы жытло сваё, не дапусціш памылкі.
25І даведаешся таксама, што насенне тваё будзе шматлікае і нашчадкі твае — быццам зелле зямное.
26І ўвойдзеш у магілу ў гадах саспелых, як ставіцца сноп пшаніцы ў час свой.
27Вось, як мы даследавалі гэта, так і ёсць; паслухай гэта і сам зразумей для сябе».
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
