Кніга Ёва Раздзел 31 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Заключыў я дамову з вачамі сваімі, каб не глядзець мне на дзяўчыну.

2Якая ж доля мая ў Бога ў небе, ды якая спадчына ад Усемагутнага на вышынях?

3Ці ж ліхотніку няма загубы і адчужэння тым, хто чыняць несправядлівасць?

4 Ёў 34:21 Ці ж Ён не бачыў шляхоў маіх і не лічыў усе крокі мае,

5калі хадзіў я ў марнасці і нага мая спяшалася ў падступнасці?

6Хай узважыць Ён мяне справядлівымі шалямі і хай ведае Бог маю беззаганнасць.

7Ці саступаў крок мой з дарогі, і ці пайшло за вокам маім маё сэрца, і ці запляміла рукі мае што нячыстае?

8Сеяў я, а есць іншы, і патомства маё вырванае з каранямі.

9Калі сэрца маё звяла жанчына і калі цікаваў я пры дзвярах таварыша майго,

10хай мая жонка меле для другога і хай іншыя схіляюцца над ёю.

11Бо гэта — недазволенае, злачынства, якое падлягае суду.

12Гэта агонь, што паглынае аж да загубы і што выкараняе ўсё народжанае.

13Хіба не зважаў я ў судзе на правы паслугача свайго і паслугачкі сваёй, калі яны спрачаліся са мною?

14Што ж тады буду рабіць, калі паўстане Бог судзіць? І калі будзе пытацца ў мяне, што я Яму адкажу?

15Ці ж не ва ўлонні ўчыніў мяне Той, Хто і яго стварыў, і адзін сфармаваў мяне ва ўлонні?

16Калі адмовіў я бедным у тым, чаго яны хацелі, і калі прымусіў вочы ўдавы засмуціцца,

17калі з’еў я кавалак свой адзін, а сірата не з’еў ад яго?

18Бо ад маленства гадаваў я яго, як бацька, і кіраваў ад улоння маці.

19Калі пагардзіў я гаротнікам за тое, што не меў ён адзення, а таксама бедным без вопраткі;

20калі не дабраславіла мяне цела яго і не сагрэўся ён ад воўны авечак маіх;

21калі падняў я руку сваю на сірату, калі бачыў у браме дапамогу сабе, —

22то хай выпадзе плячо маё з сустава свайго і хай патрушчыцца рука мая разам з касцямі локцевымі,

23бо страх для мяне — няшчасце ад Бога і супраць велічы Яго ніяк мне не здужаць!

24Калі лічыў я золата бяспекай маёй і гаварыў чыстаму золату: “Надзея мая!”;

25калі цешыўся я дзеля мноства багаццяў сваіх і што рука мая столькі прыдбала;

26 Паўт. Зак. 4:19 калі бачыў я, як ззяе сонца і як ясна ўзыходзіць месяц,

27і спакусілася патаемна сэрца маё, і пацалавалі вусны мае руку маю,

28а гэта — злачыннасць, што падлягае суду, бо я адрокся б ад Бога Узвышняга;

29 Высл. 24:17 калі радаваўся я з падзення таго, хто мяне ненавідзеў, і весяліўся, што яго напаткала няшчасце,

30бо не дазволіў я грашыць языку майму, каб насылаць праклёны на душу яго;

31калі не гаварылі людзі палаткі маёй: “О, ці ёсць той, хто б не насыціўся мясам яго!”;

32на двары не заставаўся прыхадзень, брама мая адкрытая была для вандроўніка;

33калі ўтойваў я грэх свой, як чалавек, і калі хаваў за пазухай злачыннасць сваю;

34калі б баяўся я грамады вялікай і пагарда блізкіх палохала б мяне, — то маўчаў бы я больш і не выходзіў з дзвярэй.

35Хто мне дасць слухача? Вось жа подпіс мой! Хай Усемагутны адкажа мне! Вось кніга, якую напісаў супраціўнік мой,

36каб насіў яе на плячах сваіх і ўсклаў яе на сябе, як вянец.

37Я паведамлю яму лік крокаў маіх і пайду да яго, як да князя.

38Калі жаліцца на мяне зямля мая, і з ёй плачуць барозны яе,

39калі плады яе я еў без грошай і крыўдзіў яе земляробаў, —

40то хай замест пшаніцы родзіцца мне церне, а замест ячменю — пустазелле!» Скончыліся словы Ёва.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help