Кніга Юдыт 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І Галафэрн сказаў ёй: «Будзь адважнай, жанчына, і не трывож сэрца свайго, я бо ніколі не скрыўдзіў чалавека, які рашыўся служыць Набукаданосару, цару ўсёй зямлі.

2І зараз, калі б народ твой, што жыве ў гарах, не пагардзіў мною, не падняў бы я дзіды сваёй супраць іх, але гэта нарабілі яны самі сабе.

3Ды цяпер скажы мне: “З якой прычыны пакінула ты іх ды прыбыла да нас?” Бо прыбыла ты, каб выратавацца. Будзь мужнай, будзеш жыць у гэтую ноч і далей.

4Няма бо нікога, хто б цябе пакрыўдзіў, і я зраблю табе добра, як робіцца паслугачам гаспадара майго».

5І сказала яму Юдыт: «Прымі словы паслугачкі сваёй, і будзе гаварыць паслугачка твая перад табою, і не салгу гаспадару майму ў гэтую ноч.

6І, калі паслухаеш словы тваёй паслугачкі – выканаеш сваімі рукамі ўсё, што Бог зробіць праз цябе, і, гаспадару мой, не падманешся ў сваіх намерах, як доўга будзеш жыць.

7 Дан. 2:38 Хай бо жыве Набукаданосар, і хай жыве войска яго; цар усёй зямлі, які паслаў цябе, каб узвесці на простую дарогу ўсякую душу жывую, бо дзякуючы табе не толькі людзі служаць яму, але таксама звяры палявыя, і жывёла, ды птушкі ў паветры, і дзеля тваёй моцы жыць будуць для Набукаданосара і ўсяго яго дома.

8Пачулі мы бо пра мудрасць тваю і пра вынаходлівасць душы тваёй, і аб’яўлена па ўсёй зямлі, што толькі ты адзін добры ва ўсім царстве і здольны да разважлівасці ў вядзенні вайны.

9 Юдыт 5:5 І зараз што да прамовы, гаспадару мой, якую сказаў Ахіёр на нарадзе тваёй, дык ведаем яго словы, бо людзі з Бэтуліі захавалі яго жывым і ён усё ім расказаў, што гаварыў ён перад табою.

10 Юдыт 5:21 Дзеля таго, валадару гаспадару, не зважай на яго словы, але пакладзі ў сэрца сваё, бо яно праўдзівае. Бо не спадзе помста на народ наш, ані меч не пераможа іх, калі не зграшаць яны перад Богам сваім.

11І цяпер, каб гаспадар мой не быў адкінуты, нічога не здзейсніўшы, смерць упадзе на іх аблічча, і ахопіць іх грэх вялікі, у якім увядуць яны ў гнеў Бога свайго; і як зробяць яны гэта – будуць табе на знішчэнне.

12Бо калі не хапіла ім харчоў і не стала ім вады, рашылі кінуцца на жывёлу сваю ды задумалі есці ўсё, што ім Бог законамі Сваімі забараніў есці.

13Рашылі есці і пяршыні збожжа, і дзесяціны віна і аліўкавага алею, якія, асвячоныя, захавалі для святароў, што адбываюць службу перад абліччам Бога нашага ў Ерузаліме, да тых рэчаў нікому з народа нельга дакранацца.

14І паслалі пасланцоў у Ерузалім, – бо і там пражываючыя рабілі тое самае, – каб ім быў прынесены дазвол ад старэйшын.

15І станецца гэта: як толькі ім аб гэтым паведамяць і яны будуць рабіць так, то ў той самы дзень будуць выдадзены табе на пагібель.

16Дзеля таго я, паслугачка твая, калі даведалася пра ўсё гэта, уцякла ад іх, і Бог паслаў мяне, каб разам з табой даканала справу, што задзівіцца ўся зямля, кожны, хто пра гэта пачуе.

17Бо паслугачка твая славіць Бога ды служыць Богу нябеснаму днём і ноччу. Ды цяпер застануся ў цябе, гаспадару мой, і ноччу нявольніца твая выйдзе ў даліну маліцца да Бога, і Ён мне падкажа, калі яны дапусцяцца грахоў іх.

18І, як вярнуся, паведамлю гэта табе, і выйдзеш з усім войскам сваім, і не будзе каму табе працівіцца.

19І я правяду цябе праз Юдэю, пакуль не дайду да Ерузаліма і пастаўлю пасад твой сярод іх, і ты павядзеш іх, як авечак, якія не маюць пастуха. І не завурчыць сабака пашчаю сваёю супраць цябе, бо гэта мне сказана, згодна з прадбачаннем маім абвешчана гэта мне, і я паслана паведаміць табе».

20І спадабаліся яе словы Галафэрну ды ўсім яго паслугачам, і задзівіліся яны яе прыгажосці і мудрасці, і казалі:

21«Няма такой жанчыны ад канца аж да канца зямлі, што да прыгажосці аблічча ды разумнай мовы».

22І сказаў Галафэрн да яе: «Добра зрабіў Бог, пасылаючы цябе перад сынамі твайго народа, каб у руках нашых была сіла, а тым, што пагардзілі гаспадаром маім, – пагібель.

23І зараз прыгожая ты на выгляд і добрая ў словах сваіх. Калі бо ты сапраўды зробіш, што сказала, то твой Бог будзе маім Богам, і ты будзеш жыць у Набукаданосара цара ды будзеш слаўнаю на ўсёй зямлі».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help