Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Мудрасць пабудавала сабе дом і выцесала сем калон;

2закалола ахвяры свае, развяла віно і прыгатавала свой стол.

3Паслала служанак сваіх, каб клікалі ў замак з узвышшаў гарадскіх:

4«Калі ёсць хто просты чалавек, хай прыйдзе да мяне!» А неразумнаму казала:

5 Іс. 55:1 «Прыходзьце, ежце хлеб мой і піце віно, якое я развяла для вас;

6пакіньце глупства і жывіце, і хадзіце па дарогах разважлівасці».

7Хто вучыць кпліўца, сам сабе робіць несправядлівасць; а хто ганьбіць бязбожніка, сябе заплямлівае.

8Не ганьбуй насмешніка, каб ён не зненавідзеў цябе, ганьбуй мудрага — і будзе ён цябе любіць.

9Кажы мудраму — і ён стане мудрэйшы, вучы справядлівага — і ён павялічыць веды.

10 Ёў 28:28; Пс. 111:10; Высл. 1:7 Пачатак мудрасці — страх Госпадаў, а веданне Святога — разважлівасць.

11Бо праз мяне дні твае павялічацца і прыбавяцца табе гады жыцця.

12Калі будзеш мудры — будзеш мудры для самога сябе, кпліўцам будзеш — будзеш сам несці ліха.

13Жанчына бязглуздая — крыклівая, неразумная і што нічога не ведае,

14сядзіць яна каля дзвярэй дома свайго на зэдліку і на ўзвышшах горада,

15каб заклікаць тых, хто праходзіць па дарозе, і тых, хто ідзе шляхам сваім:

16«Хто бязглузды, хай звернецца да мяне». А неразумнаму сказала яна:

17«Воды крадзеныя — саладчэйшыя, а схаваны хлеб — смачнейшы».

18І не ведае яна, што там цемра і што ў глыбінях апраметнай — госці яе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help