Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Учыніць гэта той, хто Бога баіцца, ды хто трымаецца закону, будзе мець яе;

2і яна пяройме яго, як пачэсная маці, і, як маладзіца, прыме яго.

3Накорміць яго хлебам жыцця і розуму, ды напоіць яго вадою мудрасці збаўлення, і застанецца ў ёй,

4і не зменіцца, і паверыць ёй, і не засаромеецца; і яна падыме яго перад блізкімі яго,

5і на сходзе адчыніць яму вусны, ды напоўніць яго духам мудрасці і розуму і шатамі славы адзене яго,

6узбагаціць яго прыемнасцю і радасцю; і вечнае імя атрымае ў спадчыну.

7Неразумныя людзі не зразумеюць яе, а разумныя людзі пяроймуць яе; грэшныя людзі не ўбачаць яе, бо яна далёка ад пыхі і падману.

8Людзі лжывыя не падумаюць аб ёй; а людзі праўдзівыя знойдуць сябе ў ёй, і будуць мець поспех аж да наведвання Божага.

9Не ёсць прыгожая пахвала ў вуснах грэшніка,

10бо не ад Бога дадзена яму; бо пахвала мудрасці застанецца ў Бога, і вусны мудрага скажуць пахвалу, і Валадар яе навучыць ёй.

11Не кажы: «Ад Бога грэх мой», – бо што Ён ненавідзіць, таго Ён не чыніць.

12Не кажы: «Ён увёў мяне ў зман», – бо не патрэбны Яму бязбожныя людзі.

13Госпад ненавідзіць усякую ліхоту зману, і яна будзе нямілай усім, хто баіцца Яго.

14Бог ад пачатку стварыў чалавека і пакінуў яго ў руцэ наканавання Свайго, ды аддаў яго ў рукі руплівасці Сваёй.

15Даў яму загады і прыказанні Свае і разуменне спаўняць Яго волю.

16Калі хочаш спаўняць загады, яны захаваюць цябе; калі будзеш спадзявацца на Яго – таксама ты будзеш жыць.

17 Паўт. Зак. 11:26-28; 30:15-20; Ярэм. 21:8 Прапанаваў табе ваду і агонь, чаго хочаш – працягні сваю руку.

18Перад чалавекам: жыццё і смерць, дабро і зло: што табе падабаецца, будзе табе дадзена.

19 Пс. 33:18; 34:16 Бо вялікая мудрасць Божая, і магутны Ён уладаю, бачачы ўсіх без перашкоды.

20Вочы Госпада – на тых, што баяцца Яго, і Ён пазнае ўсякую дзейнасць чалавека.

21Нікому Ён не загадвае блага рабіць, ды нікому не дае магчымасці грашыць.

22Не жадай многа дзяцей няверных і злачынных.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help