Ліст да Галатаў Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кажу ж вам: пакуль спадкаемец дзіця, ён нічым не адрозніваецца ад нявольніка, хоць ён і гаспадар над усім,

2але знаходзіцца да вызначанага часу пад апекунамі і аканомамі.

3 Гал. 4:9; Клс. 2:20; Геб. 5:12 Так і мы, пакуль мы былі дзецьмі, былі паняволены стыхіямі свету.

4А калі прыйшла поўня часу, паслаў Бог Свайго Сына, народжанага жанчынай, стаўшага пад закон,

5 Мц. 20:28; Ян. 1:12 каб адкупіў тых, якія былі пад законам, каб і мы атрымалі ўсынаўленне.

6 Мк. 14:36; Рым. 5:5 А дзеля таго, што вы – сыны, паслаў Бог Духа Сына Свайго ў сэрцы вашы, Які кліча: «Абба, Ойча!»

7 1Пёт. 1:4; Рым. 8:16; Эф. 1:14 Так што ты ўжо не нявольнік, але сын; а калі сын, дык і спадкаемец Божы праз Хрыста.

8Але тады, калі не ведалі вы Бога, служылі тым, якія па сутнасці не ёсць багамі.

9 1Кар. 8:3; Клс. 2:20; Геб. 7:18 Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да бяссільных і бязродных стыхій, якім зноў хочаце служыць?

10 Рым. 14:5; Клс. 2:16 Вы глядзіце на дні, месяцы, часы і гады!

11 2Кар. 11:3; 1Тэс. 3:5; 2Ян. 8 Баюся за вас, што, можа, надарма працаваў у вас.

12 2Кар. 2:5 Браты, прашу вас, будзьце такімі, як і я; бо і я стаўся такім, як вы. Нічым вы мяне не скрыўдзілі.

13 1Кар. 2:3 Вы ж ведаеце, як праз слабасць цела першы раз я дабравесціў вам,

14 Лк. 10:16 і вы не пагардзілі спакусай маёй у целе маім, і не адрынулі, але прынялі мяне як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.

15Дзе ж тады тое шчасце ваша? Сведчу вам, што, калі б гэта было магчыма, дык, вочы сабе вырваўшы, аддалі б іх мне.

16Дык ці ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?

17 Рым. 10:2 Рупяцца яны пра вас не з дабра, але хочуць адарваць вас, каб аб іх вы рупіліся.

18Добра рупіцца аб добрым заўсёды, а не тады толькі, калі я знаходжуся паміж вас;

19дзеткі мае, зноў вас нараджаю ў муках, пакуль уфармуецца ў вас Хрыстос.

20 1Кар. 4:21; 2Кар. 13:1 Хацеў бы я быць у вас цяпер ды змяніць голас мой, бо сам я ў неўразуменні аб вас.

21 Рым. 3:19 Скажыце мне тыя, што хочаце жыць пад законам: ці закону вы не чулі?

22 Род. 16:15; 21:2 Напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго з нявольніцы, другога з вольнай.

23 Ян. 1:13 Але той, што з нявольніцы, паводле цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, – праз абяцанне.

24 Дзеі 7:38; Рым. 8:15; Геб. 8:6 Гэта як алегорыя сказана, абазначае гэта два запаветы: адзін – на гары Сінай, што на няволю родзіць, гэта Агар.

25Бо гэтая Агар – гара Сінай у Арабіі, адпавядае цяперашняму Ерузаліму і зняволена з сынамі сваімі.

26 Плп. 3:20; Геб. 11:10; Адкр. 3:12 Той жа Ерузалім, што ўгары, вольны, і ёсць маці ўсім нам.

27 Іс. 54:1 Напісана бо: «Узвесяліся, няплодная, якая не нараджаеш, усклікай і крычы, якая не пакутуеш родамі, бо ў пакінутай больш дзяцей, чым у той, якая мае мужа».

28 Дзеі 3:25; Рым. 9:7 Мы ж, браты, паводле Ізаака дзеці абяцання.

29 Род. 21:9 Але як і тады той, што паводле цела нарадзіўся, пераследаваў таго, які паводле духа, так і цяпер.

30 Род. 21:10; Ян. 8:35 А што кажа Пісанне? «Выгані нявольніцу і яе сына, бо не будзе спадкаемцам сын нявольніцы разам з сынам вольнай».

31 Рым. 6:14 Дык вось, браты, мы дзеці не нявольніцы, але вольнай.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help