Кніга Святарская Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Калі яго ахвяра будзе ахвярай прымірэння і ён захоча скласці яе з валоў, самца або самку без заганы хай складае Госпаду;

2і паложыць руку сваю на галаву сваёй ахвяры, якую заб’е перад уваходам у палатку сустрэчы, а пасля святары, сыны Аарона, пальюць ахвярнік крывёю наўкола.

3 Святар. 6:12 І складуць яны з ахвяры прымірэння ў ахвяру цэласпалення Госпаду тлушч, які пакрывае нутро, ды ўсё тое, што прылягае да гэтага тлушчу,

4а таксама дзве ныркі і тлушч, які іх пакрывае каля вантробаў, а ён аддзеліць сальнік печані, што каля нырак.

5І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленне на дровах, якія на агні: гэта ахвяра цэласпалення на мілы пах Госпаду.

6Калі ж яго ахвяра будзе з дробнай жывёлы, як ахвяра прымірэння для Госпада, хай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або самку.

7Калі авечку прыносіць хто ў ахвяру перад Госпадам,

8хай пакладзе руку на галаву ахвяры сваёй і заб’е яе перад палаткаю сустрэчы, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола,

9ды складзе з ахвяры прымірэння ў ахвяру цэласпалення Госпаду тлушч, і хай адрэжа ўвесь курдзюк, што каля спіны, і адрэжа яго па самую хрыбетную косць, і тлушч, які пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, што прылягае да вантробаў,

10і абедзве ныркі разам з тлушчам, які каля вантробаў, ды аддзеліць сальнік печані, што каля нырак.

11І святар спаліць гэта на ахвярніку: хлеб і цэласпальная ахвяра Госпаду.

12Калі каза будзе яго ахвярай, хай складзе яе перад Госпадам,

13і пакладзе ён руку сваю на галаву яе ды заб’е яе перад палаткай сустрэчы. І сыны Аарона пальюць крывёй яе ахвярнік наўкола.

14І складзе ён з яе ахвяру сваю на спаленне для Госпада: тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які прылягае да вантробаў,

15дзве ныркі разам з тлушчам, які на іх каля вантробаў, ды аддзеліць сальнік печані, што каля нырак, які на вантробах; з ныркамі хай аддзеліць яго.

16І святар спаліць гэта на ахвярніку: ежа агню на прыемны пах і ўвесь тлушч для Госпада.

17 Род. 9:4; Святар. 7:23, 26; 17:10-14 Гэта пастанова вечная для пакаленняў і для ўсіх паселішчаў вашых: ані тлушчу, ані крыві зусім не ежце”».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help