Кніга Псальмаў Псальм 10 (9:22-39) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 ЛЯМЭД. Чаму стаіш, Госпадзе, далёка, хаваеш Сябе ў часе смутку?

2Бязбожны выхваляецца, чыніць убогаму пераслед, заблытвае яго ў хітрыках, якія задумаў.

3Бязбожны выхваляецца пажаданнямі душы сваёй, і хцівы дабраслаўляе сябе.

4 Пс. 53:2; Абак. 2:20 НУН. Пагарджае Госпадам грэшнік у пыхлівасці сваёй: «Не запатрабуе, няма Бога».

5Гэткія ўсе думкі яго; спрыяльныя шляхі яго ў любы час. Далёкія суды Твае ад аблічча яго; пагарджае ён усімі ворагамі сваімі.

6Гаворыць ён у сэрцы сваім: «Не пахіснуся, з роду ў род не будзе мне ліха».

7 Рым. 3:14 ФЭ. Вусны яго поўныя праклёнаў, і маны, і падступнасці, пад языком яго падман і брыдота.

8 САДЭ. Вочы яго сочаць за ўбогім; ён падпільноўвае ў засадзе, быццам леў у логаве сваім.

9Падпільноўвае, каб схапіць убогага, хапае гаротніка і цягне ў пастку сваю.

10Туліцца да зямлі і прыгінаецца, і няшчасныя падаюць ад моцы рук яго.

11І гаворыць ён у сэрцы сваім: «Забыўся Бог, адвярнуў аблічча Сваё, не паглядзіць ніколі».

12 КОФ. Узніміся, Госпадзе Божа, узнімі руку Тваю, не забывайся на ўбогага!

13Чаму пагарджае нягоднік Богам? Бо ён сказаў у сэрцы сваім: «Ты не запатрабуеш».

14 РЭС. Ты бачыш гэта, Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у рукі Твае. На Цябе пакінуты ўбогі, Ты зрабіўся апекуном сіраце.

15 СІН. Скрышы руку грэшніка і ліхадзея; будзеш шукаць Ты грэх яго і не знойдзеш.

16Госпад — валадар навечна і на вечныя вякі: знікнуць пагане з зямлі Яго.

17 ТАУ. Жаданне ўбогіх Ты выслухаў, Госпадзе; Ты ўмацуеш сэрца іх, прыхіліш вуха Тваё,

18каб даць суд сіраце і прыгнечанаму, каб чалавек на зямлі болей не наводзіў страх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help