Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Дзеці мудрасці – сход справядлівых, і племя іх – паслухмянае і ўмілаванае.

2Дзеці, слухайце параду бацькі, ды так рабіце, каб быць збаўленымі.

3Бо Бог ушанаваў бацьку праз дзяцей і права маці сцвердзіў над сынамі.

4Хто шануе бацьку – просіць за грахі, і ўстрымаецца ад іх, і ў дзень малення выслуханы будзе.

5І хто шануе маці сваю, той быццам збірае скарбы.

6Хто паважае бацьку свайго, будзе мець радасць у дзецях ды ў дзень малення свайго выслуханы будзе;

7хто шануе свайго бацьку – даволі доўга жыць будзе, ды хто слухае бацьку, будзе супакаеннем маці.

8Хто баіцца Госпада – той паважае бацькоў ды, быццам валадарам, служыць тым, што яго нарадзілі.

9Дзейнасцю і словам шануй бацьку свайго,

10каб супачыла на табе дабраславенства яго.

11Дабраславенне бацькі ўмацоўвае дамы дзяцей; а праклён маці выварочвае падмуркі.

12Не ганарыся бясслаўем бацькі свайго, бо ганьба бацькі не прыносіць табе славы;

13слава бо чалавека – з павагі да яго бацькі, і ганьба дзецям – маці без гонару.

14Сыне! Прымі бацьку ў яго старасці ды не засмучай яго ў яго жыцці;

15і калі ён розум страціць, будзь ласкавы да яго ды не пагарджай ім ва ўсе дні яго жыцця. Бо міласэрнасць да бацькі не будзе забыта,

16 Высл. 19:26 бо замест грахоў яна ў цябе разрасцецца

17і ў справядлівасці будзе пабудавана ў цябе; ды ў дзень смутку прыгадаецца табе, і, як лёд у цёплы дзень, знікнуць твае грахі.

18 Мц. 20:26-28 О, якая вялікая ганьба таму, хто кідае бацьку; і пракляты Богам, хто гнявіць маці.

19Сыне, справы свае спраўляй з лагоднасцю, ды будзеш любімы чалавекам, што даручае іх.

20Хоць і важны ты – упакорвай сябе ва ўсім і знойдзеш ласку ў Бога. Шмат важных і слаўных людзей, але сціплым адкрывае Ён Свае таямніцы.

21Вялікая бо магутнасць адзінага Бога, і пакорлівымі Ён праслаўлены.

22Не шукай таго, што не пад сілу табе, ды не даследуй таго, што мацнейшае за цябе, але пра тое думай заўсёды, што загадаў табе Бог, і не будзь пільны ў многіх справах Яго.

23Бо не патрэбна табе бачыць вачамі сваімі тое, што скрытае.

24Не займайся шмат рэчамі непатрэбнымі;

25бо многа, што перавышае розум чалавечы, аб’яўлена табе.

26 Рым. 2:5 Многіх ужо звялі здагадкі іх, ды выгляд ліхі падмануў іх розум. Без зрэнкі не будзе святла, без ведаў адсутнічае мудрасць.

27Для ўпорыстага сэрца будзе ліхое заканчэнне; і хто любіць небяспеку, прападзе ў ёй.

28Сэрца, што ходзіць дзвюма дарогамі, не будзе мець поспеху; і сапсаваны сэрцам на іх будзе зведзены.

29Ліхое сэрца набярэ бед, і грэшнік – дадасць грэх да граху.

30 Тоб. 12:9 На хваробы пыхліўцаў не будзе лякарства, бо куст граху запусціць у іх карані і не будзе разумення.

31Сэрца разумнага зразумее словы мудрых, і вуха слухаючага зажадае мудрасці.

32Сэрца мудрае і разумнае ўстрымаецца ад граху ды ў працах справядлівасці будзе мець поспех.

33Вада тушыць палымнеючы агонь, так міласціна ачышчае грахі.

34Бог ёсць Наглядчык таго, хто падае міласціну; Ён памятае пра яго ў будучыні, і той у час падзення свайго знойдзе апору.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help