Першы ліст да Тэсалонцаў Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Клс. 1:10 Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб, як вы атрымалі ад нас, як вам належыць жыць і падабацца Богу, так і жылі, і больш багацелі.

2Бо ведаеце, пэўна, якія мы вам далі пастановы ад Госпада Ісуса.

3 Рым. 6:22; Эф. 5:3 Бо воляй Божай ёсць асвячэнне ваша, каб высцерагаліся распусты,

4 Рым. 6:19; 1Кар. 6:18 каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начынне ў святасці і ў пашане,

5а не ў пажадлівасці юрлівай, як пагане, якія не ведаюць Бога;

6каб ніхто не ўзвышаўся і не крыўдзіў у справах брата свайго, бо Госпад ёсць мсціўцам за ўсё гэта, як мы вам ужо казалі і сведчылі.

7 1Пёт. 1:14; Эф. 1:4; Геб. 12:14 Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасці, але да святасці.

8 Лк. 10:16; Эф. 4:30 Дык хто гэта адкідае, той не чалавекам пагарджае, але Богам, Які даў нам Духа Свайго Святога.

9 Мц. 22:39; Ян. 13:34 Адносна любові братняй не маем патрэбы вам пісаць; бо самі вы навучаны Богам адзін аднаго любіць.

10Так вы і рабіце адносна ўсіх братоў ва ўсёй Мацэдоніі. Просім жа вас, браты, каб з яшчэ большай сілай

11прыкладалі намаганні, каб жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і зарабляць на пражыццё ўласнымі рукамі, як загадалі мы вам,

12ды каб дастойна адносіліся вы да тых, якія жывуць звонку, і каб ні ў чым не мелі нястачы.

13 Эф. 2:12 Не хачу, браты, каб вы не ведалі наконт памерлых, каб вы не сумавалі, як іншыя, якія не маюць надзеі.

14 1Кар. 15:13 Бо калі верым, што Хрыстос памёр і ўваскрос, дык Бог і тых, якія паўміралі ў Ісусе, прывядзе з Ім.

15 Ян. 17:24 Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, якія жывём і пакінуты да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што паўміралі.

16 Мц. 24:30 Бо Сам Госпад з загадам і пры голасе арханёла ды пры гуке трубы Божай сыдзе з неба, і мёртвыя, якія ў Хрысце, ўваскрэснуць першыя.

17 Ян. 14:3 Потым мы, жывыя і пакінутыя, разам з імі будзем падняты ў паветра на аблоках насустрач Госпаду, ды так заўсёды будзем з Госпадам.

18Вось так адны адных суцяшайце гэтымі словамі.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help