1Эфраім пасе вецер і ганяецца за хвалямі: увесь дзень множыць лгарства і гвалт, заключае прымірэнне з Асірыяй і дастаўляе аліву ў Егіпет.
2Дык з Юдаю суд у Госпада, і Ён наведае Якуба; і адгодзіць Ён яму за паводзіны яго і ўчынкі яго.
3 Род. 25:26 Род. 32:24-26 Ужо ва ўлонні маці ашукаў брата свайго, і ў поўні сіл сваіх змагаўся з Богам.
4 Род. 28:10-22 Змагаючыся з анёлам, перамог яго, плакаў і маліў яго. Спаткаў яго ў Бэтэлі і там гаварыў з намі
5 Вых. 3:14; 15:3 Госпад — Бог Магуццяў; Той, Які ёсць, — імя Яго.
6І ты вярніся да Бога свайго; беражы любоў і закон і май заўсёды надзею ў Богу тваім.
7Ханаан мае ў руцэ фальшывую вагу, любіць ашуканства.
8Вось жа, сказаў Эфраім: «Стаўся я багаты, знайшоў сабе маёмасць, і ўсе мае намаганні не дакажуць маёй незаконнасці, якой бы я зграшыў».
9 Святар. 23:42, 43 «Я, вось, Госпад, Бог твой з зямлі Егіпецкай; дазволю табе яшчэ пражываць у палатках, як было ў днях сходу.
10 Геб. 1:1 Вось жа, буду прамаўляць да прарокаў, і памножу бачанні, і праз прарокаў буду даваць прыпавесці».
11Калі Галаад зрабіўся злачыннасцю, яны зноў сталіся ліхімі; у Галгале складаюць ахвяры цялятамі, — ахвярнікі іх будуць кучамі на барознах раллі.
12 Род. 29:1-20 Якуб уцёк у мясцовасць Арам; і служыў Ізраэль за жонку, і дзеля жонкі быў вартаўніком.
13 Вых. 12:50, 51 Вось, праз прарока Госпад вывеў Ізраэля з Егіпта і праз прарока акружыў яго апекай.
14Эфраім справакаваў Яго да моцнага гневу, таму кроў яго пакіне на ім і за яго знявагу Госпад яго адгодзіць яму.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
