1Кіраўніку хору. Для струнных іструментаў. На актаву. Псальм Давідаў.
2 Пс. 38:2; Ярэм. 10:24 Госпадзе, не выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не асуджай мяне ў абурэнні Тваім.
3Пашкадуй мяне, Божа, бо я кволы; ацалі мяне, Божа, бо трасуцца косці мае.
4І душа мая надта ўстрывожана, а Ты, Госпадзе, дакуль жа?
5Павярніся, Госпадзе, вызвалі душу маю; уратуй мяне дзеля міласэрнасці Тваёй.
6 Пс. 30:10; 88:11; 115:17; Іс. 38:18 Бо не ёсць у смерці той, хто помніць Цябе, а ў пекле хто ж будзе Цябе славіць?
7Замучыўся я ў стагнанні маім, штоноч абмываў я ложак свой, слязьмі сваімі пасцель сваю паліваў.
8 Пс. 31:10 Змарнела ў жальбе вока маё, састарэў я сярод усіх непрыяцеляў маіх.
9 Пс. 119:115; Мц. 7:23; Лк. 13:27 Адступіцеся ад мяне ўсе тыя, што чыніце злачынства, бо Госпад пачуў голас плачу майго.
10Госпад пачуў маленне маё, бо прыняў Госпад малітву маю.
11 Пс. 35:4 Хай жа пасаромяцца і будуць моцна стурбаваныя ўсе непрыяцелі мае; няхай навернуцца і пасаромяцца вокамгненна.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
