Евангелле паводле Яна Раздзел 12 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

39Дзеля таго не змаглі ўверыць, што, як далей сказаў Ісая:

40 Іс. 6:10; Мц. 13:14; Мк. 4:12; Лк. 8:10; Дзеі 28:26; Рым. 11:8 «Засляпіў вочы іх і закамяніў сэрца іх, каб часам вачамі не ўбачылі ды сэрцам не зразумелі, і не навярнуліся, і Я не аздаравіў іх».

41Гэта сказаў Ісая, калі ўбачыў хвалу Яго і гаварыў пра Яго.

42Усё ж такі многа з кіраўнікоў уверыла ў Яго, але са страху перад фарысеямі не прызнаваліся, каб іх не вылучылі з сінагогі;

43бо славу людзей больш узлюбілі, чым славу Божую.

44 Мк. 9:37 А Ісус усклікнуў і сказаў: «Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, Хто паслаў Мяне;

45і хто Мяне бачыць, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне.

46Я святлом прыйшоў у свет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры.

47І хто пачуе словы Мае і не ўверуе, Я яго не суджу, бо Я не прыйшоў, каб судзіць свет, але каб збавіць свет.

48 Мк. 16:16 Хто грэбуе Мною і не прымае слоў Маіх, той ужо мае суддзю сабе: слова, што Я сказаў, яно асудзіць яго ў апошні дзень;

49 Лк. 10:16 бо Я не ад Самога Сябе гаварыў, але Айцец, Які Мяне паслаў, Ён Мне даў загад, што маю гаварыць і вясціць.

50І Я ведаю, што загад Яго ёсць жыццё вечнае. І тое, што Я гавару, Я гавару так, як Мне сказаў Айцец».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help