Кніга Псальмаў Псальм 61 (60) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. На струнах. Давідаў.

2Выслухай, Божа, маленне маё, зваж на малітву маю.

3З канцоў зямлі ўсклікаў я да Цябе, бо трывожыцца сэрца маё. На скалу непрыступную завядзі мяне!

4Бо стаўся Ты надзеяй маёй, моцнай вежай перад непрыяцелем.

5Буду жыць я вечна ў палатцы Тваёй, схаваюся пад покрывам крылаў Тваіх,

6бо ты, Божа мой, выслухаў абяцанні мае, даў спадчыну тым, што шануюць імя Тваё.

7Ты дадасі дні да днёў цара, гады ж яго — праз пакаленні і пакаленні.

8Хай сядзіць ён вечна перад Богам; міласэрнасць і ласка хай захоўваюць яго.

9Так буду я спяваць псальмы імю Твайму на векі вечныя, каб спаўняць мне абяцанні мае ад дня да дня.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help