Кніга Святарская Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Калі хто будзе складаць ахвяру Госпаду з ежы, яго ахвярай будзе мука, і хай увалье ў яе алею і пакладзе кадзіла,

2потым прынясе яе да святароў, сыноў Аарона, і возьме святар з таго поўную жменю мукі з алеем і ўсё кадзіла, ды спаліць гэта святар як памятную частку на ахвярніку; гэта ахвяра агнявая, на пах найпрыемнейшы Госпаду,

3 Святар. 18:9 а што застанецца ад ахвяры, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.

4Калі захочаш скласці ахвяру з мукі, хай гэта будуць праснакі, спечаныя ў печы і запраўленыя алеем, ці хай аладкі прэсныя, памазаныя алеем.

5Калі ахвяра твая будзе з патэльні, то хай будзе пшанічная мука неквашаная ды запраўленая алеем.

6Падзеліш яе на кавалкі і пальеш яе алеем. Гэта вось ахвяра з мукі.

7Калі ахвяра твая будзе з гаршка, смажаная, то хай таксама будзе мука запраўлена алеем.

8Тады прынясеш з гэтага прыгатаваную ахвяру Госпаду і аддасі ў рукі святара, а ён прынясе яе да ахвярніка;

9і возьме памятную частку ахвяры ды спаліць на ахвярніку: гэта ахвяра агнявая, на прыемны пах Госпаду.

10А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.

11Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, хай не будзе квашанай, бо нічога квашанага, ані мёду не павінны вы спальваць у ахвяру Госпаду.

12Толькі пяршыні з гэтага прынясіце як дары Госпаду, але хай не ўскладаюцца яны на ахвярнік, каб спаліць на пах прыемны.

13Кожную ахвяру, якую складаеш з мукі, пасалі соллю. І не пакідай ахвяры тваёй без солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі соллю.

14Калі прыносіш ахвяру з пяршынь пладоў тваіх Госпаду, то прынось каласы, высушаныя на агні, або тоўчанае зерне свежых каласоў на ахвяру першых пладоў тваіх,

15паліўшы іх алеем і паклаўшы на іх кадзіла. Гэта ахвяра з мукі.

16І спаліць святар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для Госпада.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help