1Просьба. Давідаў. Нахіні, Госпадзе, вуха Тваё і выслухай мяне, бо ўбогі я і бедны.
2Сцеражы душу маю, бо я цнатлівы, збаў слугу Твайго, Божа мой, які ўскладае надзею на Цябе.
3Злітуйся нада мной, Госпадзе, бо да Цябе ўсклікаў я цэлы дзень.
4 Пс. 25:1 Узвесялі душу Твайго слугі, бо да Цябе, Госпадзе, узвысіў я душу маю.
5 Ёэль 2:13 Бо Ты ж, Госпадзе, добры і ласкавы, і вялікая міласэрнасць да ўсіх, што прызываюць Цябе.
6Успрымі вушамі, Госпадзе, малітву маю і звярні ўвагу на голас малення майго.
7У дзень бяды маёй клічу я Цябе, бо ведаю, што Ты выслухаеш мяне.
8Няма Табе, Госпадзе, роўнага між багоў і няма нічога, як справы Твае.
9 Адкр. 15:4 Прыйдуць усе народы, якія Ты стварыў, і паклоняцца Табе, Госпадзе, і славіць будуць яны Тваё імя.
10Бо вялікі Ты і творыш цуды. Ты толькі адзін Бог.
11 Пс. 27:11 Навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайму, і буду хадзіць я ў праўдзе Тваёй; зрабі шчырым сэрца маё, каб шанавала яно імя Тваё.
12Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім і буду вечна праслаўляць імя Тваё,
13 Пс. 30:4 бо міласэрнасць Твая да мяне вялікая і вырваў Ты душу маю з пекла апраметнага.
14 Пс. 54:5 Божа, пыхліўцы паўсталі супраць мяне, і зграя моцных шукае душу маю; і не паставілі яны Цябе перад сабою.
15 Вых. 34:6; Ёэль 2:13; Ёна 4:2 А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,
16глянь на мяне і злітуйся нада мною, дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служанкі Сваёй.
17Учыні са мною знак на дабро, каб убачылі тыя, што ненавідзяць мяне, і пасаромеліся, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і пацешыў мяне.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
