Кніга Ёва Раздзел 8 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ёў 18:1; 25:1 У адказ Балдад Сугіт сказаў:

2«Як доўга ты будзеш так гаварыць? А словы вуснаў тваіх — вецер навальнічны!

3Ці ж Бог скажае прысуд або Усемагутны перакручвае тое, што справядліва?

4І, калі сыны твае зграшылі супраць Яго і пакінуў Ён іх у руцэ правіннасці іх,

5ты, калі на світанні ўздымешся да Бога і будзеш маліцца Усемагутнаму,

6калі падыдзеш чысты і справядлівы, зараз устане Ён да цябе і дасць супакойнае жытло справядлівасці тваёй;

7настолькі, што, калі пачаткі твае былі малыя, то рэшткі твае памножацца значна.

8Спытай у даўнейшага пакалення і спасцігні глыбока ўспаміны бацькоў.

9 Пс. 102:12; 144:4 Мы — учарашнія і нічога не ведаем, бо дні нашыя на зямлі, быццам цень.

10Хіба ж яны не навучаць цябе, не пагавораць з табою і ад шчырага сэрца не прамовяць слова?

11Ці ж можа зелянець трыснёг без вільгаці або чарот расці без вады?

12Нават калі ён у квецені і не вырываецца рукою, то засыхае раней за ўсе травы.

13 Ёў 11:20; Высл. 10:28 Такія дарогі ўсіх, што забываюцца пра Бога, і надзея бязбожнага загіне.

14Спадзяванне яго — тонкая нітка, а надзея яго — быццам павуцінне.

15Абапрэцца ён на дом свой, але той не ўстаіць, падапрэ яго, але ён не ўздымецца.

16Здаецца ён вільготным да таго, як узыдзе сонца, і ў садзе яго праб’ецца парастак яго;

17на кучы камянёў скопяцца карані яго, і застанецца жыць ён сярод камянёў.

18Калі выкараняць яго з месца яго, яно адмовіцца ад яго і скажа: “Не ведаю цябе”.

19Гэта вось радасць дарогі яго, каб ізноў з зямлі вырасталі іншыя.

20Бог не адкіне шчырага і не падасць рукі ліхадзеям,

21яшчэ напоўняцца вусны твае смехам і рот твой — радасным ускліканнем.

22Тыя, што ненавідзяць цябе, агорнуцца сорамам, і не выстаіць палатка бязбожных».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help