1Псальм. Песня. На дзень шабату.
2Як жа добра вызнаваць Госпада і спяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы!
3Раніцай абвяшчаць Тваю міласэрнасць, і праўду Тваю — уначы.
4 Пс. 33:2 На дзесяціструнным, і на гуслях, са спевам пад цытру.
5Бо пацешыў Ты мяне, Госпадзе, Сваім стварэннем, і я буду радавацца справам рук Тваіх.
6Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!
7Неразумны чалавек не спазнае і бязглузды не зразумее гэтага.
8Няхай грэшныя разрастуцца, як трава, і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасць, аднак гэта будзе на згубу на векі вечныя;
9а Ты, Госпадзе, вечна Найвышэйшы.
10Бо вось, непрыяцелі Твае, Госпадзе, бо вось, непрыяцелі Твае загінуць і расцярушацца ўсе, што чыняць несправядлівасць.
11 1Сам. 2:1 Ты ўзвысіш рог мой, як у адзінарога, атрымаў я багатае намашчэнне алейкам.
12Вока маё з пагардаю глядзела на непрыяцеляў маіх, ды пра загубу ліхотнікаў, што паўстаюць на мяне, пра ліхадзеяў радасна слухала вуха маё.
13Справядлівы будзе квітнець, як пальма; быццам кедр лібанскі, узрасце.
14Пасаджаныя ў Госпадавым доме, у дзядзінцы Бога нашага заквітнеюць.
15Будуць прыносіць плады ў старасці, сакавітыя будуць і поўныя свежасці,
16Каб вясціць, што Госпад справядлівы, прыстанішча маё, і няма несправядлівасці ў Ім.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
