1Давідаў. Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё, што ёсць ува мне, — імя святое Яго.
2Дабраславі, душа мая, Госпада ды не забывай пра ўсе даброцці Яго.
3Ён адпускае ўсе твае правіннасці, Ён лечыць усе кволасці твае.
4Ён адкупае душу тваю ад загубы, Ён вянчае цябе міласэрнасцю і літасцю;
5Ён напаўняе дабротамі пры жыцці цябе, аднаўляецца, як у арла, маладосць твая.
6Госпад, што чыніць справядлівасць і суд для ўсіх, хто церпіць крыўду,
7Ён даў Майсею спазнаць шляхі Свае, сынам Ізраэля — справы Свае.
8 Як. 5:11 Літасцівы і спагадны Госпад, доўгацярплівы і вельмі міласэрны.
9 Іс. 57:16 Не бясконца Ён сварыцца ды не вечна будзе гневацца.
10Не адгаджае нам паводле грахоў нашых і не помсціць нам за правіннасці нашыя.
11Бо, наколькі ўзвышаецца неба над зямлёю, настолькі перавышае міласэрнасць Яго страх Яго.
12Як далёкі ўсход ад захаду, так аддаляе Ён ад нас грахі нашы.
13Як бацька літуецца над сынамі, так Госпад злітаваўся над тымі, што шануюць Яго.
14Бо Ён спазнаў стварэнне наша, успомніў, што мы — пыл.
15 Іс. 40:6 Быццам трава дні людскія, чалавек цвіце, як краска палявая,
16ледзь павее на яе вецер, і ўжо няма яе, і месца яе невядомае.
17 Лк. 1:50 А міласэрнасць жа Госпадава спрадвеку па век над тымі, што шануюць Яго, а справядлівасць Яго — для сыноў сынавых.
18Для тых, якія трымаюцца запавету Яго і памятаюць прыказанні Яго, каб спаўняць іх.
19Госпад у небе падрыхтаваў пасад Свой, і валадарыць Ён над усім светам.
20 Дан. 3:58 Дабраслаўляйце Госпада, усе анёлы Яго, моцныя магуццем, робячы па слове Яго на паслухмянасць голасу мовы Яго.
21Дабраслаўляйце Госпада, усе магуцці Яго, слугі Яго, якія выконваеце волю Яго.
22Дабраслаўляйце Госпада, усе справы Яго, і ў кожным месцы Яго валадарання дабраславі, душа мая, Госпада!
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
