1Давідаў.
Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, бо пачуў Ты словы вуснаў маіх. На віду ў анёлаў спяваць псальмы Табе буду,
2Пакланюся Табе ў хораме Тваім святым; буду вызнаваць імя Тваё за міласэрнасць Тваю і праўду Тваю, бо ўзвялічыў Ты вышэй за ўсё імя прырачэння Твайго.
3Калі прызываў я Цябе, выслухаў Ты мяне; памножыў Ты магуцце душы маёй.
4Будуць дзякаваць Табе ўсе цары зямныя, калі пачуюць яны прырачэнні вуснаў Тваіх.
5І апяваць будуць дарогі Госпада, бо вялікая слава Госпада;
6бо высокі Госпад і спагадае пакорнаму, а ганарыстага пазнае здалёк.
7Калі апынуся я ў вялікай бядзе, Ты ажывіш мяне; і супраць гневу непрыяцеляў маіх працягнеш руку Тваю, і збавіць мяне правіца Твая.
8Госпад зробіць за мяне. Госпадзе, міласэрнасць Твая вечная: не пагарджай творамі рук Тваіх.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
