Кніга Ёва Раздзел 17 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Дух мой саслабеў, дні мае пагаслыя, і застаецца мне толькі магіла.

2Хіба не кпіны акружаюць мяне, і не ў горычы хіба патанае вока маё?

3Дай заклад за мяне перад Табою, і хто ж у знак парукі стукне мяне па руцэ?

4Сэрца іх аддаліў Ты ад разумення, таму яны не ўзвысяцца.

5 Ёў 11:20 Абяцае блізкіх як здабычу, але вочы сыноў яго змарнеюць.

6Ён паставіў мяне ў прымаўку народа і каб плявалі ў твар.

7Пацямнела ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся, нібы цень.

8Справядлівыя аслупянеюць, бачачы гэта, і бязгрэшны раззлуецца на бязбожніка.

9І справядлівы будзе трымацца дарогі сваёй, а чысты дадасць моцы рукам.

10Дык навярніцеся ўсе вы і прыходзьце, але я не знайду між вамі нікога разумнага.

11Дні мае прамінулі, думкі мае і памкненні сэрца майго расцерушыліся.

12Ператварылі яны ноч у дзень; ды зноў пасля цемры спяшаецца святло.

13Калі і датрываю, то апраметная — дом мой; у цемры паслаў я ложак мой.

14Сказаў я гнілізне: “Ты — бацька мой!”, “Маці мая і сястра мая!” — чарвям.

15Дык дзе ж цяпер мая надзея і хто бачыць цярплівасць маю?

16У апраметную найглыбейшую сыдуць усе справы мае, і ці будзе мне адразу супачынак у парахне?»

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help